Пад абмежаваньні патрапілі 54 чалавекі і 30 арганізацый з Расеі, Кітая і КНДР. Як гаворыцца ў паведамленні Рады ЭЗ, прынятыя захады накіраваныя на барацьбу з абходам раней прынятых санкцый з дапамогай «ценявага флоту».
Санкцыі прадугледжваюць таксама ўключэньне ў санкцыйны сьпіс яшчэ 26 фізычных асобаў і дзьвюх юрыдычных асобаў зь Беларусі.
Матывацыя новых санкцыяў — «у сувязі з сытуацыяй у Беларусі і ўдзелам Беларусі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны».
Папярэдні пакет санкцыяў адносна Беларусі Эўразьвяз увёў у чэрвені сёлета. Абмежаваньні адносна Беларусі, уведзеныя ў чэрвені, былі накіраваныя на гандаль, паслугі, транспарт і перадухіленьне абыходу ўжо існуючых санкцый.
«Гэта пасылае выразны сігнал: хто б ні спрыяў працягу гэтай вайны, ён заплаціць кошт», — заявіла раней прадстаўніца ЭЗ па пытаньнях зьнешніх сувязей і палітыкі бясьпекі, віцэ-прэзідэнт Эўракамісіі Кая Калас, камэнтуючы прыняцьцё новага пакету санкцый.
У прыватнасці, адказваючы на пытанне журналістаў аб магчымасці адпраўкі эўрапжйскіх міратворцаў ва Шкраіну, Каллас растлумачыла, што «перад узьняцьцем гэтага пытаньня неабходна дасягнуць міру, аднак на дадзены момант Крэмль не шукае мірных рашэньняў».
«Спачатку павінен быць мір, каб адправіць міратворцаў. Расея не жадае міру, і гэта вельмі відавочна. Калі вы паглядзіце інтэрвію Лаўрова (Сяргей Лаўроў, кіраўнік МЗС Расеі — рэд.), напрыклад, для Такера Карлсана (амэрыканскі журналіст — рэд.), — яны (улады РФ — рэд.) не адыходзяць ад сваіх мэт. Таму мы не можам гэта абмяркоўваць», — адзначыла яна.
Санкцыі Эўразьвязу адносна Беларусі ў 2022-2023 гадах
На працягу 2022 году Эўразьвяз 6 разоў пашыраў санкцыі адносна Беларусі. Зь іх 5 раўндаў былі зьвязаныя з расейскім уварваньнем ва Ўкраіну і ўдзелам Беларусі ў гэтай агрэсіі.
- 18 лютага 2022 году пашыраныя фінансавыя санкцыі ў дачыненьні да «Банку разьвіцьця» і «Банку Дабрабыт».
- 27 лютага 2022 году ў сувязі з вайной Расеі з Украінай адноўлены санкцыйны сьпіс, у які ўключаныя фізычныя і юрыдычныя асобы з Расеі і Беларусі (670 пазыцый).
- 2 сакавіка 2022 году Эўразьвяз увёў адрасныя абмежавальныя меры ў дачыненьні да 22 высокапастаўленых беларускіх вайскоўцаў. Акрамя таго, уведзеныя абмежаваньні на гандаль беларускімі таварамі, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасьці тытунёвых вырабаў, мінэральнага паліва, бітумных рэчываў і газападобных вуглевадародных прадуктаў, калійных прадуктаў, вырабаў з драўніны, цэмэнту, жалеза і сталі, гумовых вырабаў.
- 9 сакавіка 2022 году Эўразьвяз увёў новыя санкцыі адносна фінансавага сэктару Беларусі, у прыватнасьці, адключэньне ад SWIFT трох беларускіх банкаў. Гэта «Белаграпрамбанк», банк «Дабрабыт» і Банк разьвіцьця.
- 8 красавіка 2022 году для беларускіх аўтаперавозчыкаў была ўведзеная забарона на перавозку грузаў аўтамабільным транспартам па тэрыторыі ЭЗ, у тым ліку транзытам.
- 2 чэрвеня 2022 году быў зацьверджаны пакет санкцый, які прадугледжваў адключэньне беларускага банку «Белінвэстбанк» ад міжнароднай плацёжнай сыстэмы SWIFT. Таксама ў пакет санкцый ЭЗ увайшлі абмежаваньні супраць 12 грамадзян Беларусі і 8 прадпрыемстваў, сярод якіх «Беларуськалій» і яго трэйдэр Беларуская калійная кампанія, НПЗ «Нафтан», Горадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман», «Інтэр Табака», вытворца камунальнай аўтатэхнікі «Белкамунмаш», лягістычны апэратар «Белмытсэрвіс» і Белтэлерадыёкампанія.
На працягу 2023 году Эўразьвяз 2 разы пашыраў санкцыі адносна Беларусі.
- 3 жніўня 2023 году Эўразьвяз увёў новы пакет санкцыяў адносна Беларусі, у якія 38 фізычных асобаў і 3 прадпрыемствы: ААТ «Менскі электратэхнічны завод», ААТ «БМЗ — кіроўная кампанія холдынгу „БМК“» і Белнафтахім.
- 18 сьнежня 2023 году Эўразьвяз уключыў у санкцыйны сьпіс 12 беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў.
- Шэраг краін ЭЗ на працягу 2022-2023 гадоў прымалі свае сувэрэнныя санкцыі адносна Беларусі — больш жорсткія, чым агульныя санкцыі Зьвязу.
Форум