Праваабарончы праект Dissidentby напісаў, што Сьвятлана Круцікава зь Пінскага раёну нібыта ўчыніла суіцыд. Арганізацыя пры гэтым паведаміла, што жанчына некалькі разоў была асуджаная па «экстрэмісцкіх» артыкулах, яе каралі адміністрацыйным арыштам. Апошні суд над ёю адбыўся 6 лістапада ў Пінску за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Другая, незалежная ад Dissidentby крыніца пацьвердзіла Свабодзе інфармацыю пра сьмерць жанчыны.
У сьледчых органах, МУС і пракуратуры Берасьцейскай вобласьці і Беларусі ніякай інфармацыі пра гэта пакуль няма.
Як піша «Наша ніва», Сьвятлане было 60 гадоў. У яе сацыяльных сетках пазначана, што ў 1987 годзе яна скончыла Пінскі пэдагагічны каледж. Да гэтага навучалася ў школе-інтэрнаце для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.
Форум