Раніцай 11 сьнежня жыхары Беларусі пачалі атрымліваць апавяшчэньні ад Google пра адключэньні праграмаў AdSense і AdMob. Манэтызацыя праз свае ўліковыя запісы ў праграмах зь Беларусі стане немагчымай.
Пра гэта Свабодзе стала вядома ад некалькіх блогераў, якія застаюцца ў Беларусі і маюць свае каналы і сайты з падключанай манэтызацыяй.
У жніўні сэрвіс AdSense адключылі ў Расеі.
AdSense праз кантэкстную рэкляму дазваляе манэтызаваць сайты і ютуб-каналы. AdMob выконвае падобныя функцыі, але для мабільных прыладаў.
З 21 па 26 студзеня людзям выплацяць апошні прыбытак з YouTube-каналаў ці сайтаў, пасьля чаго выплаты спыняцца. Гэта адбудзецца пры ўмове, што ў карыстальніка не дасягнуты парог аплаты ці не прыпынена атрыманьне плацяжоў.
Форум