Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У польскім Шчэціне з каляднага кірмашу прыбралі павільён менскага Сьвята-Елізавецінскага манастыра


У Сьвята-Елізавецінскім манастыры пад Менскам
У Сьвята-Елізавецінскім манастыры пад Менскам

Манахіні зь беларускага манастыра, вядомага сваёй прарасейскай пазыцыяй і падтрымкай расейскай агрэсіі супраць Украіны, цяпер ня змогуць гандляваць у паўночнапольскім горадзе.

Прысутнасьць манахіняў Сьвята-Елізавецінскага манастыра ў Шчэціне заўважылі беларускія эмігранты, якія жывуць у гэтым польскім горадзе. Яна правялі пікет каля павільёну, інфармуючы патэнцыйных пакупнікоў пра прарасейскую дзейнасьць рэлігійнай установы.

Раней у Эўропе ўжо здараліся выпадкі прыезду манахіняў гэтага манастыра, і тады гэта таксама сутыкалася з супрацівам беларускай дыяспары, піша выданьне Szczeciner.pl.

На запыты адказала Цэліна Волаш, прэс-сакратарка арганізацыі Żegluga Szczecińska Tourism Events, якая адзначыла, што арганізатары ня ведалі пра такую дзейнасьць беларускіх манашак.

«Кожны суб’ект, які заяўляе пра жаданьне ўдзельнічаць у Калядным кірмашы, праходзіць праверку на прадмет законнасьці вядзеньня гаспадарчай дзейнасьці. Мы ня ведалі раней, што названая арганізацыя можа падтрымліваць прарасейскую дзейнасьць», — сказала яна.

Арганізатары кірмашу скасавалі дамову і прадухілілі далейшы гандаль манашак на кірмашы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG