Рабочыя ў Баку разбіраюць канструкцыі да саміту, а выніковага пагадненьня ўсё яшчэ няма.
Напярэдадні праект пагадненьня прапанаваў старшыня канфэрэнцыі Азэрбайджан. Яго плян прадугледжвае штогадовае выдзяленнье краінам, якія разьвіваюцца, 250 мільярдаў даляраў на барацьбу з наступствамі кліматычных зьмяненьняў да 2035 года. Гэта ў 2,5 раза больш, чым цяпер, але гэта ўсё роўна абурыла бедныя краіны. Яны патрабуюць 1,3 трыльёна даляраў.
Многія краіны, якія разьвіваюцца, ужо пакутуюць ад зьмены клімату, перажываючы экстрэмальныя засухі, паводкі, сьпякоту і павышэньне ўзроўню мора. Адзін з асноўных фактараў глябальнага пацяпленьня - выкіды парніковых газаў, большая частка якіх прыпадае на разьвітыя краіны.
Перамовы вяліся ўсю ноч. Да раніцы, па звестках Reuters ад некалькіх крыніц, Эўразьвя, ЗША, Вялікабрытанія і Аўстралія пагадзіліся на штогадовыя выплаты ў 300 мільярдаў даляраў - крыху вышэй, чым было ў чарнавым варыянце праекта. Аб рэакцыі краін, якія сталі на шлях развіцьця, пакуль невядома.
Форум