Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы аўтобус зь беларусамі трапіў у аварыю. Ёсьць пацярпелыя

абноўлена

Здымак зь месца здарэньня
Здымак зь месца здарэньня

Аварыя адбылася на дарозе ў кірунку гораду Познань.

Падрабязнасьці дзяржаўнай агенцыі БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў РБ.

«Паводле інфармацыі праваахоўных органаў Польшчы, 14 лістапада на аўтастрадзе ў напрамку гораду Познань адбылося ДТЗ зь беларускім аўтобусам. У выніку ДТЗ пацярпелі шэсьць беларускіх грамадзян, якія дастаўленыя ў мэдычныя ўстановы», — гаворыцца ў паведамленьні.

Пазьней прэс-служба МЗС Беларусі паведаміла, што шпіталізаванымі застаюцца чацьвёра грамадзян Беларусі, якія пацярпелі ў выніку аварыі. Пагрозы іх жыцьцю няма.

«Паводле інфармацыі польскіх лекараў, траўмы сярэдняй цяжкасьці, прамой пагрозы жыцьцю няма», — расказалі ў МЗС Беларусі.

Амбасада Беларусі ў Польшчы заявіла, што яна на сувязі з польскімі органамі і гатовая аказаць неабходнае консульска-прававое садзейнічаньне.

ДТЗ адбылося 14 лістапада каля 1.40 паводле мясцовага часу на 381-м кілямэтры трасы А2. Аўтобус Гомель — Уроцлаў, у якім знаходзіліся 11 чалавек, рухаўся ў напрамку Познані. Паводле папярэдніх зьвестак, аўтобус зьехаў з дарогі, упаў у кювэт і перакуліўся.

На месцы працавалі 5 мэдычных ратавальных групаў і 6 пажарных разьлікаў. У час ратавальнай апэрацыі была перакрытая адна паласа шашы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG