Каля 6-й раніцы на аўтадарозе М1 «Берасьце — Менск — мяжа Расеі» ў Дзяржынскім раёне кіроўца (1973 г. н.) аўтобуса міжнародных зносін Масква — Берасьце ня справіўся з кіраваньнем, паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына ня справіўся з кіраваньнем, зьехаў у правы па ходзе руху кювет і зьдзейсьніў наезд на прыдарожныя дрэвы.
У салёне знаходзіліся два кіроўцы і 46 пасажыраў. Тры чалавекі шпіталізаваныя.
На месцы здарэньня працуе сьледча-апэратыўная група, высьвятляюцца прычыны і ўмовы ўчыненьня ДТЗ.
Пазьней стала выядома, што агулам у здарэньні з аўтобусам пацярпелі 9 чалавек.
Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што ў выніку аварыі, што адбылася раніцай 18 жніўня, траіх чалавек шпіталізавалі ў Дзяржынскую цэнтральную раённую лякарню. Яшчэ чатырох пацярпелых пасьля агляду накіравалі на амбуляторнае лячэньне. Двое чалавек адправіліся ў Баранавічы, дзе іх таксама накіравалі ў амбуляторыю пасьля папярэдняга агляду мэдыкамі.
Стан аднаго з пацярпелых, шпіталізаваных у выніку аварыі, ацэньваецца як сярэдні па цяжкасьці.
Форум