Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За 9 месяцаў 2024-га міжнародную абарону ў Польшчы атрымалі 2000 беларусаў, 100 беларусам адмовілі


Беларускія дакумэнты, ілюстрацыйнае фота
Беларускія дакумэнты, ілюстрацыйнае фота

У студзені–верасьні 2024 году каля 2,1 тысячы грамадзян Беларусі атрымалі ў Польшчы міжнародную абарону, сьведчаць зьвесткі Ўпраўленьня ў справах іншаземцаў гэтай краіны.

Беларусы сталі другой ў колькасьці нацыянальнай групай сярод тых, каго за гэты пэрыяд польскія ўлады ўзялі пад міжнародную абарону. На першым месцы ўкраінцы (2,3 тыс.), на трэцім — расейцы (150).

Агулам за дзевяць месяцаў Польшча выдала 8,4 тысячы адпаведных рашэньняў, зь якіх 4,8 тысячы былі станоўчыя, піша Позірк.

Адмоўныя рашэньні вынесьлі ў дачыненьні да 1200 чалавек, у тым ліку ў адносінах да 500 грамадзян Расеі, 100 — Беларусі, 60 — Індыі. Справы амаль 2,4 тыс. чалавек спыненыя.

Агулам за дзевяць месяцаў ва Ўпраўленьне зьвярнуліся па міжнародную абарону 12,3 тыс. замежных грамадзян, у тым ліку 2,9 тыс. беларусаў, 4,5 тыс. украінцаў, 800 расейцаў. У параўнаньні з тым жа пэрыядам 2023 году колькасьць заяў вырасла на 80% (5,5 тыс. чалавек).

Няўрадавы Цэнтар беларускай салідарнасьці са спасылкай на зьвесткі польскіх чыноўнікаў паведамляў, што на 31 сьнежня 2023 году ў Польшчы пражывалі 118 562 грамадзяніны Беларусі з дакумэнтамі, якія тым ці іншым чынам легалізуюць іх у краіне. Сярод іх часовы дазвол на жыхарства мелі 69 399 чалавек, пастаянны ДНЖ — 39 553, дадатковую абарону — 6555, дазвол на знаходжаньне доўгатэрміновага рэзыдэнта ЭЗ — 1160, статус уцекача — 578, часовую абарону — 436, іншыя падставы — 436.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG