Намесьнік начальніка ўпраўленьня КДБ па Менску і Менскай вобласьці Аляксандар Гарусаў падпісаў у сьнежні 2020 году дакумэнты на рэканструкцыю будынка паліклінікі пад аб’ект іншага прызначэньня, высьветлілі расьсьледнікі Digital Intelligence Team і BelPol.
За тры гады да таго паліклініку закрылі на рамонт. Аднак ніякай рэканструкцыі і рамонту за гэты час не праводзілі. Але пазьней рэканструкцыю пад патрэбы КДБ будынку зрабілі за 2,5 года.
Па зьвестках «Кібэрпартызанаў», Гарусаў нарадзіўся ў 1974 годзе ў Шклове. Цяпер ён працуе на адным зь беларускіх прадпрыемстваў намесьнікам дырэктара ў бясьпецы. Гэта новая кампанія, якая зьбіраецца адкрыць завод па перапрацоўваньні рыбы ў Свабоднай эканамічнай зоне «Віцебск». Жонка Гарусава Іна — сястра жонкі Віктара Лукашэнкі Ліліі і працуе ў ААЦ. Гарусавы неаднаразова езьдзілі на адпачынак зь сям’ёй Віктара Лукашэнкі, высьветлілі дасьледчыкі.
Рэсурс адкрытых закупак гаворыць пра тое, што рэканструкцыя абышлася ня менш як у 1,3 млн даляраў.
У рэканструяваным будынку восем кабінетаў на 12 чалавек, памяшканьне дзяжурнага, прыбіральня і кабінэт для наведнікаў на першым паверсе, сем кабінэтаў на дзевяць чалавек, два пакоі адпачынку, душавы пакой з пакоем для пераадзяваньня на другім паверсе, тры кладоўкі і душ у падвале. Уздоўж будынка разьмешчана 25 відэакамэр: 14 вонкавых і 11 вулічных.
Аўтары расьсьледаваньня апублікавалі дакумэнты і схемы, датычныя будынку былой паліклінікі.
Форум