Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мытня Літвы анансавала ўзмацненьне кантролю на літоўска-беларускай мяжы


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. У пункце пропуску Каменны Лог на беларуска-літоўскай мяжы
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. У пункце пропуску Каменны Лог на беларуска-літоўскай мяжы

З 11 лістапада літоўская мытня ўзмоцніць кантроль за вывазам тавараў з Эўразьвязу, якія ўваходзяць у групу рызыкі, паведаміла 7 лістапада прэс-служба мытні Літвы.

Мытня Літвы будзе ажыцьцяўляць фізычны кантроль тавараў падвойнага прызначэньня на беларускай мяжы, гаворыцца ў паведамленьні ведамства.

«Адмысловая ўвага будзе надавацца экспарту электронных тавараў, такіх як чыпы, мікрасхемы і іншыя электронныя кампанэнты. Таксама будуць праводзіць узмоцнены кантроль тавараў, на якія распаўсюджваюцца выключэньні ў рэглямэнце санкцыяў, напрыклад, мэдыцынска-дыягнастычнае абсталяваньне, экспарт розных мэханізмаў, іх частак і аналягічныя тавары», — гаворыцца ў паведамленьні.

У літоўскай мытні адзначаюць, што ўзмоцненыя праверкі ўвялі для перадухіленьняў паставак у «краіны-агрэсары» тавараў падвойнага прызначэньня, якія «могуць быць выкарыстаныя ў баях або для вытворчасьці прадметаў, якія выкарыстоўваюцца ў ваенных мэтах».

  • Раней Эўразьвяз абмежаваў пастаўкі ў Беларусь шэрагу відаў прадукцыі і тэхналёгій падвойнага прызначэньня, якія маглі або могуць перадавацца ў Расею празь Беларусь у абыход абмежаваньняў, уведзеных супраць расейскіх уладаў і эканомікі. Выключэньні пры пэўнай працэдуры могуць прымяняцца пры экспарце-імпарце тавараў і тэхналёгій, неабходных для мэдыцыны ці фармацэўтыкі, для гуманітарнай сфэры, для сфэры надзвычайных сытуацый або для дзейнасьці дыпляматычных устаноў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG