Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Эстоніі ўзгаднілі папраўкі аб пазбаўленьні грамадзян Беларусі права голасу на мясцовых выбарах


Сьцяг і герб Эстоніі на ўрадавым будынку
Сьцяг і герб Эстоніі на ўрадавым будынку

Кааліцыя кіроўных партый Эстоніі прыйшла да згоды аб пазбаўленьні грамадзян Беларусі і Расеі, якія пастаянна пражываюць у краіне, права голасу на мясцовых выбарах, паведамляе партал err.ee.

Мяркуецца, што адпаведныя зьмены ўнясуць у Канстытуцыю.

Паводле слоў кіраўніка канстытуцыйнай камісіі Хендрыка Тэраса (партыя Еesti 200), мэта законапраекту — пазбавіць права голасу «грамадзян краін-агрэсараў».

«На дадзены момант абмеркаваньне пакуль не завершанае, удакладняюцца фармулёўкі ў некаторых пытаньнях. Узгодненыя агульныя прынцыпы», — сказаў Тэрас.

У адпаведнасьці з праектам паправак, выбарчае права на мясцовых выбарах захаваюць грамадзянам краін Эўразьвязу і NATO.

Паведамляецца, што раней зьмены падтрымаў прэм’ер-міністар Эстоніі, лідар Партыі рэформаў Крыстэн Міхал.

Чарговыя муніцыпальныя выбары пройдуць у гэтай балтыйскай дзяржаве ў кастрычніку 2025 года.

Пазбаўленьне права голасу грамадзян Беларусі і Расеі абмяркоўваецца ў Эстоніі з 2023 году. Раней была інфармацыя, што гэтае рашэньне можа закрануць каля 69 тысяч беларусаў і расейцаў, якія пастаянна пражываюць у краіне.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG