Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі затрымалі грамадзяніна Літвы нібыта за перамяшчэньне боепрыпасаў


Патроны, якія нібыта ўвозіў у Беларусь грамадзянін Літвы. Фота мытні Беларусі, 6 лістапада 2024
Патроны, якія нібыта ўвозіў у Беларусь грамадзянін Літвы. Фота мытні Беларусі, 6 лістапада 2024

На афіцыйным сайце мытні Беларусі апублікавалі відэазапіс дагляду аўтамабілю грамадзяніна Літвы.

У мытні Беларусі паведамілі аб затрыманьні ў пункце пропуску «Каменны Лог» грамадзяніна Літвы, у якога ў асабістых рэчах нібыта знайшлі боепрыпасы да агнястрэльнай зброі.

У афіцыйным паведамленьні мытні Беларусі адзначаецца, што літовец спрабаваў незаконна іх увезьці на беларускую тэрыторыю.

Яго затрымалі і завялі крымінальную справу паводле ч. 1 артыкулу 333-1 Крымінальнага кодэксу Беларусі — за незаконнае перамяшчэньне боепрыпасаў праз мытную мяжу Эўразійскай эканамічнай супольнасьці літоўцу пагражае да сямі гадоў пазбаўленьня волі.

У мытні паведамілі, што літовец перасякаў мяжу па «чырвоным» калідоры, але ў дэклярацыю ўключыў толькі свой аўтамабіль «LEXUS», каб аформіць яго часовы ўвоз. Пры апытаньні ён заявіў, што іншых тавараў, якія патрабуюць дэкляраваньня, ня мае, але ў часе дагляду ў яго нібыта знайшлі 34 «баявыя патроны».

Экспэртыза Дзяржаўнага камітэту судовых экспэртыз па Горадзенскай вобласьці пацьвердзіла, што боепрыпасы зьяўляюцца пісталетнымі патронамі да ручной стралковай наразной агнястрэльнай зброі калібру 9 мм.

На афіцыйным сайце мытні Беларусі апублікавалі відэазапіс дагляду аўтамабілю грамадзяніна Літвы.

Улады Літвы неаднаразова заклікалі сваіх грамадзян адмовіцца ад паездак у Беларусь і Расею, бо ёсьць імавернасьць шантажу, вярбоўкі або затрыманьня.

  • З 15 красавіка 2022 году для жыхароў Літвы дзейнічае бязьвізавы рэжым пры наведваньні Беларусі. Як сьцьвярджаюць у Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі, з таго дня літоўскія грамадзяне скарысталіся бязьвізам 434,8 тысячы разоў.
  • Улады балтыйскай дзяржавы неаднаразова заклікалі суайчыннікаў не наведваць суседнюю краіну зь меркаваньняў бясьпекі.
  • З 18 жніўня Літва закрыла два з шасьці сваіх памежных пераходаў на мяжы зь Беларусьсю: Шумск — Лоша і Цьверач — Відзы. Адпаведнае рашэньне Сейм гэтай балтыйскай дзяржавы прыняў у сувязі з магчымымі пагрозамі з боку наймітаў ПВК «Вагнэр», якія знаходзяцца на беларускай тэрыторыі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG