Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь павялічыла пастаўкі масла ў Расею, але яго на расейскім рынку не стае


Масла. Ілюстрацыйнае фота
Масла. Ілюстрацыйнае фота

У Расеі са сьнежня 2023 году масла падаражэла на 25,7 адсотка, павелічэньне цэн выклікала выпадкі крадзяжоў масла ў крамах.

Беларусь як найбуйнейшы пастаўшчык масла ў Расею, сёлета павялічыла яго пастаўку на расейскі рынак на 9% да 110 тысяч тон.

Як паведаміла агенцтва Reuters, разам з тым Расея пачала набываць масла яшчэ ў некалькіх краінах, у тым ліку ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах (ААЭ) і ў Турэччыне, каб стрымаць рэзкае павышэньне цэнаў, што выклікала занепакоенасьць на спажывецкім рынку.

У Фэдэральнай службе вэтэрынарнага і фітасанітарнага нагляду Расеі (Рассельгаснагляд) удакладнілі, што раней Расея не купляла масла ў ААЭ. З 18 кастрычніка з гэтай краіны на расейскі рынак прывезьлі 90 тон масла.

Згодна зь інфармацыяй Дзяржстату Расеі, са сьнежня мінулага году масла падаражэла на 25,7 адсотка пры інфляцыі ў 8,6%. Павелічэньне цэнаў, паведаміла агенцтва, выклікала хвалю крадзяжоў масла ў некаторых супэрмаркетах.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG