Паказы адбудуцца онлайн і офлайн у Таліне і Вільні, а таксама ўпершыню ў Варшаве.
Як паведамляюць арганізатары, «беларускі гіт Мары Тамковіч, поўнамэтражная вэрсія нашумелага сатырычнага сэрыялу „Працэсы“, анімацыйны трылер Юрыя Сямашкі і іншыя фільмы як добра вядомых рэжысэрак і рэжысэраў, так і менш [знаёмых] шырокаму гледачу, — з гэтага склаўся беларускі конкурс X кінафэстывалю „Паўночнае зьзяньне“».
«Большасьць стужак сёлетняй праграмы — малабюджэтныя карціны, але ўсе яны — гэта вельмі сумленныя праекты зь беларускім кодам, зьвернутыя да гледача. Яны зьяўляюцца свайго роду запрашэньнем задумацца і падыскутаваць пра нашае нядаўняе мінулае, сучаснасьць і будучыню», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.
У Беларускім конкурсе і пазаконкурснай сэкцыі «Міждысцыплінарнае мастацтва» прадстаўленыя наступныя стужкі:
- «Працэсы» (рэжысэр Андрэй Кашперскі), 2023, Польшча. Фільм удзельнічае ў беларускім конкурсе. 8, 14, 19 лістапада — онлайн з 00:00 да 23:59. 5 лістапада, 19:00 — Вільня, к/т Skalvija. 20 лістапада, 17:45 — Талін, к/т Apollo Kino Coca-Cola Plaza hall 9.
- «Кроў і караоке» (рэжысэр Юры Сямашка), 2023, Польшча. Фільм удзельнічае ў беларускім конкурсе. 10, 16, 19 лістапада — онлайн з 00:00 да 23:59. 6 лістапада, 19:00 — Вільня, к/т Skalvija.
- «Беларусь 23.34» (рэжысэрка Тацяна Сьвірэпа), 2023, Бэльгія, Украіна, Польшча, Беларусь. Фільм удзельнічае ў беларускім конкурсе. Закрыты паказ.
- «Краіна Оз», 2024, Беларусь. Фільм удзельнічае ў беларускім конкурсе. 6, 12, 18 лістапада — онлайн з 00:00 да 23:59.
- «Чамадан» (рэжысэрка Даша Брыян), 2024, Польшча. Фільм удзельнічае ў беларускім конкурсе. 9, 13, 18 лістапада — онлайн з 00:00 да 23:59. 6 лістапада, 19:00 — Вільня, к/т Skalvija.
- «Кут чужога шчасьця» (рэжысэрка Соня Харытанюк), 2024, Нямеччына. Фільм удзельнічае ў беларускім конкурсе. 7, 15, 20 лістапада — онлайн з 00:00 да 23:59. 6 лістапада, 19:00 — Вільня, к/т Skalvija.
- «Выбар», 2023, Польшча. Фільм удзельнічае ў беларускім конкурсе. 9, 13, 19 лістапада — онлайн з 00:00 да 23:59.
- «Раб танца», 2024, Беларусь. Фільм удзельнічае ў беларускім конкурсе. 5, 17, 20 лістапада — онлайн з 00:00 да 23:59.
- «Пад шэрым небам» (рэжысэрка Мара Тамковіч), 2024, Беларусь. Фільм удзельнічае ў беларускім конкурсе. 9 лістапада, 19:00 — Варшава, к/т Kinoteka. Квіткі на паказ ужо даступныя.
- «Непажаданае сваяцтва», 2024, Нямеччына. 6 лістапада, 19:00 — Вільня, к/т Skalvija. 20 лістапада, 17:45 — Талін, к/т Apollo Kino Coca-Cola Plaza hall 9.
- «За мяжой рэальнасьці», 2024, Беларусь, Расея, Польшча, Украіна. Фільм удзельнічае ў беларускім конкурсе. 10, 16, 18 лістапада — онлайн з 00:00 да 23:59.
- «Барбі.ру», 2024, Беларусь. Фільм удзельнічае ў Беларускім конкурсе. 10, 16, 18 лістапада — онлайн з 00:00 да 23:59.
- «Скрозь сьвятло» (рэжысэрка Вікторыя Ягорава), 2023, Польшча. Фільм удзельнічае ў беларускім конкурсе. 7, 15, 20 лістапада — онлайн з 00:00 да 23:59. 6 лістапада, 19:00 — Вільня, к/т Skalvija
- «Шэры край» (рэжысэр Станіслаў Багдзя), 2023, Польшча. Фільм удзельнічае ў беларускім конкурсе. 9, 13, 18 лістапада — онлайн з 00:00 да 23:59.
- «Транзыт» (аўтар Аляксей Кузьміч), 2023, Беларусь. Фільм у пазаконкурснай сэкцыі «Міждысцыплінарнае мастацтва». 11, 19 лістапада — онлайн з 00:00 да 23:59.
Беларускія фільмы будзе ацэньваць міжнароднае журы, у склад якога ўвайшлі эстонская кінапрадусарка Мар’яннэ Острат, кінапрадусарка і дырэктарка кінафэстывалю goEast Гэлеэн Хэрытсэн, беларуская рэжысэрка і журналістка Ганна Бадзяка.
Форум