Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«ПіК Свабоды». У чым сутнасьць «разумнага галасаваньня», якое прапануе Кныровіч на 26 студзеня


Алег Гайдукевіч і Сяргей Кныровіч, каляж.
Алег Гайдукевіч і Сяргей Кныровіч, каляж.

Галасаваць супраць усіх, цалкам байкатаваць або аддаць голас за Алега Гайдукевіча. Так сёньня выглядаюць прапановы дэмакратычных сілаў на прэзыдэнцкія выбары, якія ўлады прызначылі на 26 студзеня.

Ці могуць на нешта паўплываць гэтыя ідэі, калі ад 1994 году ніводныя выбары ў Беларусі і так ня былі прызнаныя сумленнымі? Госьць «ПіКу Свабоды» — сябра Каардынацыйнай Рады, блогер Аляксандар Кныровіч.

Раней Кныровіч прапанаваў дэмакратычным сілам выкарыстаць падчас прэзыдэнцкіх выбараў тактыку «разумнага галасаваньня». Ідэя заключаецца ў тым, каб апанэнты ўлады арганізавана галасавалі за любога контракандыдата Лукашэнкі. Сам блогер прапанаваў галасаваць за Алега Гайдукевіча. Акурат сёньня лідэр праўладнай ЛДПБ абвясьціў, што пойдзе на выбары.

Цалкам размову глядзіце ў відэафармаце на Youtube.

«Мы разумеем, што 26 студзеня ня будзе ніякіх выбараў. Гэта фармальная працэдура перапрызначэньня Лукашэнкі. І ад таго, як прагаласуюць людзі, не залежыць нічога. Я нават упэўнены, што ў бюлетэнях ня будзе імёнаў Чэрачань, Канапацкая ці Дзьмітрыеў, людзей, якія хоць неяк могуць выглядаць як нэўтральныя кандыдаты. Ёсьць галасы, якія кажуць, што ня трэба рабіць яўкую Але ж мы разумеем, што ў Беларусі каля 30% жыхароў — гэта прыхільнікі Лукашэнкі. І гэтага дастаткова, каб зрабіць любую тэлевізійную карцінку. І ў гэтых умовах мы маем магчымасьць нешта зрабіць ня з тым, што будзе ў канчатковых пратаколах, а з тым, як мы ставімся да людзей, якія сымпатызуюць дэмакратычным ідэям. Гэта можа быць Гайдукевіч альбо любы іншы кандыдат. Як і «супраць усіх», гэтых падыход супраць Лукашэнкі. Але падыход «супраць усіх не дазваляе афіцыйна агітаваць супраць Лукашэнкі. Гэта партызанскі падыход, бо ў Беларусі агітацыя „супраць усіх“ забароненая. А з падыходам „разумнага галасаваньня“ можна казаць, што „Гайдукевіч лепшы за Лукашэнку“ і расказваць, што адбываецца ў краіне. Любы ўмоўны Іваноў зараз лепшы за Лукашэнку». — кажа Кныровіч.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG