Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля падліку часткі галасоў на выбарах у Малдове наперадзе прэзыдэнтка Санду, за ёй прарасейскі кандыдат Стаяногла


Ны выбарчым участку ў Кішынэве, 24 кастрычніка 2024 году
Ны выбарчым участку ў Кішынэве, 24 кастрычніка 2024 году

У Малдове 20 кастрычніка прайшло галасаваньне на выбарах прэзыдэнта і на рэфэрэндуме пра падтрымку далучэньня краіны да Эўразьвязу.

Выбарчыя ўчасткі па ўсёй краіне зачыніліся а 21-й гадзіне паводле мясцовага часу, які супадае зь беларускім.

Паводле Цэнтральнай выбарчай камісіі, пасьля падліку галасоў з 14% участкаў цяперашняя прэзыдэнтка Малдовы Мая Санду мае каля 34% галасоў, а прарасейскі кандыдат Аляксандар Стаяногла, якога падтрымала Cацыялістычная партыя, — каля 30%. Пры гэтым назіральнікі адзначаюць, што сярод падлічаных пакуль участкаў непрапарцыйна шмат вынікаў з Расеі і краінаў СНД, таму з падлікам большай колькасьці галасоў лічба за Санду мае расьці, а за Стаяногла — змяншацца.

Калі ніводны з кандыдатаў не атрымае ў першым туры больш за 50 працэнтаў галасоў, 3 лістапада мае адбыцца другі тур выбараў.

Паводле ЦВК, на выбарах прэзыдэнта прагаласавалі больш за 51.4% зарэгістраваных выбарнікаў (каля 1.550.000 чалавек). На прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году яўка была 48,54%.

Пры гэтым на выбарчых участках у сталіцы Румыніі, Бухарэсьце, і ў сталіцы Расеі, Маскве, час галасаваньня працягнулі на дзьве гадзіны празь вялікія чэргі. Агулам за межамі Малдовы ўжо прагаласавалі каля 225 тысяч чалавек.

Для таго, каб адбыўся рэфэрэндум, патрабавалася яўка як найменей траціны зарэгістраваных выбарнікаў. Ужо на 19-ю гадзіну мясцовага часу, паводле ЦВК, яўка перавысіла 42% выбарнікаў.

Малдаўскія і замежныя назіральнікі папярэджвалі пра спробу Расеі ўмяшацца ў выбарчы працэс рознымі спосабамі — ад дэзынфармацыі да пакупкі галасоў і арганізацыя правакацый.

На рэфэрэндуме, які прапанавала Санду, жыхары Малдовы адказвалі на пытаньне, ці падтрымліваюць яны папраўку ў Канстытуцыю краіны, якая паставіць мэтай далучэньне Малдовы да Эўразьвязу.

Прэзыдэнт у Малдове мае абмежаваныя паўнамоцтвы, але Санду з дапамога лібэральнай партыі «Дзеяньне і салідарнасьць», якая яе падтрымлівае, здолела правесьці шэраг рэформаў. Яе самы амбітны праект — пазбаўленьне залежнасьці ад расейскага газу пасьля маштабнага уварваньня Расеі ва Ўкраіну. Аднак гэта стала адным з фактараў інфляцыі і эканамічных праблемаў для краіны.

За некалькі дзён да галасаваньня ўлады Малдовы абвясьцілі пра арышт чатырох чалавек і папярэдзілі, што ў Расеі і на Бальканах дзясяткі іншых рыхтуюць да «дэстабілізацыі» краіны пасьля галасаваньня. Расея, чые войскі застаюцца на тэрыторыі малдоўскага сэпаратысцкага рэгіёну Прыднястроўе, адмаўляе сваё ўмяшаньне ў цяперашнія выбары.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG