Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскага трэнэра футбольнай зборнай Казахстану аштрафавалі за жарт пра казаскую мову


Станіслаў Чарчэсаў
Станіслаў Чарчэсаў

Фэдэрацыя футболу Казахстану аштрафавала на 738 тысяч тэнге (каля $1500) галоўнага трэнэра зборнай, расейца Станіслава Чарчэсава. Прычынай стаў яго жарт пра казаскую мову.

Інцыдэнт адбыўся пасьля матчу Казахстану са зборнай Славеніі ў Лізе нацый 13 кастрычніка. Журналіст у майцы парыскага футбольнага клюбу ПСЖ задаў трэнэру пытаньне па-казаску. Чарчэсаў у адказ спытаўся ў журналіста, ці той зьвяртаецца да яго на францускай мове.

Трэнэра абвінавацілі ў непавазе да мовы. Міністэрства турызму і спорту Казахстану заклікала спартовыя фэдэрацыі «паставіцца з павагай да дзяржаўных сымбалеў і нацыянальных каштоўнасьцяў, выключыўшы любыя недарэчныя выказваньні на іх адрас», паведамляла Казаская служба Радыё Свабода.

У чэрвені Чарчэсаў ужо апынуўся ў падобнай сітуацыі. Тады на прэс-канфэрэнцыі, прысьвечанай яго прызначэньню, яму не спадабалася пытаньне на казаскай мове. Чарчэсаў прапанаваў адказаць журналісту на сваёй роднай асецінскай.

Пасьля гэтага фэдэрацыя футболу Казахстану заявіла, што Чарчэсаў пачаў вучыць казаскую мову. У заяве, прысьвечанай інцыдэнту пасьля матчу са Славеніяй, фэдэрацыя запэўніла, што Чарчэсаў ставіцца да дзяржаўнай мовы Казахстану з павагай.

  • 61-гадовы Чарчэсаў — былы брамнік зборных СССР, СНД і Расеі, большую частку кар’еры ён правёў у маскоўскім «Спартаку» і «Тыролі» з аўстрыйскага Інсбруку. Раней ён трэніраваў каманды з Аўстрыі, Расеі, Польшчы і Вугоршчыне.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG