Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Таварыскую сустрэчу дзьвюх беларускіх футбольных камандаў спынілі праз масавую бойку


Гульня ў футбол, ілюстрацыйнае фота
Гульня ў футбол, ілюстрацыйнае фота

Каманды сустрэліся падтрымаць форму ў час адсутнасьці афіцыйных паядынкаў, але некаляндарная сустрэча пайшла насуперак пляну.

Сустрэча паміж «Мінскам», які выступае ў Найвышэйшай лізе першынства Беларусі і «Маладэчнам-2018», які ўпэўнена ўзначальвае табліцу ў Першай лізе, толькі на паперы насіла статус «таварыскай». На справе футбол аказаўся настолькі баявым, што гульню ня здолелі завяршыць.

Судзьдзі спынілі матч праз масавую бойку, якая пачалася паміж гульцамі абедзьвюх дружынаў.

Лік у сустрэчы пасьля першай паловы быў 1:0 на карысьць «Мінску», але на другую палову пасьля бойкі футбалісты ўжо ня выйшлі, паведамляюць тэлеграм-каналы, прысьвечаныя беларускаму футболу.

Прычыны масавай бойкі пакуль не вядомыя. Афіцыйна клюбы паведамілі, што сустрэчу спынілі «на ўзаемную згоду». Калі б паядынак быў не таварыскім, а афіцыйным, каманды бы чакалі вялікія штрафы і, магчыма, пазбаўленьне пунктаў за сустрэчу з часовым адхіленьнем вінаватых асобаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG