Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі сьпявак Shaman хоча зарэгістраваць брэнд «Я русский», каб прадаваць гарэлку, ладан і сэкс-цацкі


Яраслаў Дронаў (Shaman)
Яраслаў Дронаў (Shaman)

Расейскі сьпявак Яраслаў Дронаў, які выступае пад псэўданімам Shaman, падаў заяўкі ў Фэдэральную службу па інтэлектуальнай уласнасьці Расеі на рэгістрацыю таварных знакаў «Я русский».

Як паведамляе агенцтва «Москва», згодна з патэнтам уладальнік брэнду зможа вырабляць моцныя сьпіртовыя напоі — да прыкладу, гарэлку, віскі і джын. Акрамя таго, патэнт прадугледжвае магчымасьць вырабляць сэкс-цацкі, сэкс-лялькі, ладан і мыла.

Таксама патэнт дае права арганізоўваць шоў-праграмы пад брэндам «Я русский», праводзіць канцэрты, запісваць і трансьляваць музыку. Акрамя таго, пад брэндам «Я русский» можна будзе вырабляць навуковае і музычнае абсталяваньне, а таксама займацца агародніцтвам.

Яраслаў Дронаў, які выступае пад псэўданімам Shaman, — адзін з самых пасьпяховых расейскіх поп-музыкаў, якія выступаюць з пракрамлёўскіх пазыцый. Ён неаднаразова ўдзельнічаў у канцэртах у падтрымку вайны ва Ўкраіне і анэксіі Крыму, выказваецца як гарачы прыхільнік кіраўніка Расеі Ўладзіміра Пуціна і ягонай палітыкі. Сьпявак трапіў у санкцыйныя сьпісы Эўразьвязу за падтрымку вайны і канцэрты на акупаваных тэрыторыях Украіны. «Я русский» — адна з найбольш вядомых песень выканаўцы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG