Яму інкрымінавалі ч. 2 арт. 361-2 КК (фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці), ч. 2 арт. 290-1 КК (фінансаваньне тэрарыстычнай дзейнасьці), ч. 1 арт. 361-2 КК (фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці).
- На гэтым тыдні 21 крымінальную справу разглядалі за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» (арт. 361-4 КК) ці «фінансаваньне дзейнасьці экстрэмісцкага фармаваньня» (арт. 361-2 КК). Паводле гэтых артыкулаў найчасьцей людзей судзяць за данаты арганізацыям альбо перадачу ім любых зьвестак — напрыклад, інтэрвію незалежным журналістам ці скідваньне фотаздымкаў пра перасоўваньне ваеннай тэхнікі ў боты мэдыя.
- Паводле гэтых двух артыкулаў у Беларусі асуджана ўжо 314 чалавек. Большасць з іх асудзілі да пазбаўленьня волі, піша «Вясна».
Форум