Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 125 гадоў Адаму Бабарэку


Адам Бабарэка
Адам Бабарэка

Падзеі 14 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі

14 кастрычніка нарадзіўся Адам Бабарэка, беларускі пісьменьнік, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў літаратурных аб’яднаньняў «Маладняк» і «Ўзвышша».

Адам Бабарэка — студэнт Менскай духоўнай сэмінарыі, 1915 г. (Беларускі дзяржаўны архіў-музэй літаратуры і мастацтва)
Адам Бабарэка — студэнт Менскай духоўнай сэмінарыі, 1915 г. (Беларускі дзяржаўны архіў-музэй літаратуры і мастацтва)

Дзень у гісторыі

1066 — адбылася бітва пры Гастынгсе — першая і апошняя значная спроба процістаяньня нармандзкай заваёве Англіі.

1529 — скончылася аблога туркамі Вены. Турэцкая армія сышла ад гарадзкіх муроў ні з чым.

1773 — у Рэчы Паспалітай створана Адукацыйная камісія — сьвецкая ўстанова, якая пасьля забароны папам Рымскім Ордэну езуітаў пераняла і рэфармавала ўсю сыстэму адукацыі ў Польшчы і ВКЛ. Першае ў сьвеце міністэрства адукацыі.

1806 — бітва пры Ене і Аўэрштаце, разгром Напалеонам войска Прусіі, які прывёў да выхаду Прусіі з вайны.

1851 — у Лёндане заснаванае адно з найбольшых прэс-агенцтваў у сьвеце Reuters.

1921 — у Кіеве пачаў працу першы Ўсеўкраінскі сабор украінскай аўтакефальнай царквы.

1942 — нацысты зьнішчылі Кобрынскае гета.

1947 — амэрыканскі пілёт Чарлз Егер упершыню пераадолеў гукавы бар’ер.

1953 — з канвэера Менскага трактарнага заводу сышоў першы трактар «Беларусь».

1962 — амэрыканскі самалёт-выведнік выявіў на Кубе савецкія ракеты, пачатак Карыбскага крызісу.

1964 — пленум ЦК КПСС зьняў з пасады першага сакратара ЦК Мікіту Хрушчова і абраў на ягонае месца Леаніда Брэжнева.

1981 Хосьні Мубарака абралі прэзыдэнтам Эгіпту. На гэтай пасадзе ён заставаўся амаль 30 гадоў.

2009 — у Беларусі пачаўся перапіс насельніцтва. Доўжыўся да 24 кастрычніка.

14 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень маці. У 2020-м у Дзень маці ў Менску прайшоў «Марш матуляў»

У гэты дзень нарадзіліся

1790 Станіслаў Шумскі, мэмуарыст, удзельнік напалеонаўскага паходу і паўстаньня 1831 году, вязень расейскіх турмаў. Пахаваны ў Вільні на Росах.

1838 Міхаіл Радзевіч. Нарадзіўся ў Мазыры. Публіцыст, літаратурны і тэатральны крытык, пэдагог, этнограф.

1890 Дуайт Эйзэнгаўэр, 34-ы прэзыдэнт ЗША, камандуючы амэрыканскімі войскамі ў Эўропе падчас Другой сусьветнай вайны.

Дуайт Эйзэнгаўэр
Дуайт Эйзэнгаўэр


1898Яўхім Кіпель, навуковец, палітык, вязень ГУЛАГу, дзяяч паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне й ЗША

Яўхім Кіпель
Яўхім Кіпель

1903 Лявон Рыдлеўскі, беларускі палітычны і вайсковы дзяяч, удзельнік Слуцкага збройнага чыну, дзяяч беларускае эміграцыі.

1903 Сямён Косбэрг, савецкі канструктар авіяцыйных і ракетных рухавікоў. Пад ягоным кіраўніцтвам створана сэрыя вадкасных ракетных рухавікоў, якія выводзілі ў космас касьмічныя караблі, спадарожнікі Зямлі і аўтаматычныя міжплянэтныя станцыі. Яго імем названыя вуліца ў Слуцку і кратэр на Месяцы.

1915Усевалад Краўчанка, беларускі пісьменьнік, загадкава загінуў у Францыі ў 1961 годзе.

Усевалад Краўчанка
Усевалад Краўчанка

1925Антон Маркевіч, беларускі грамадзкі дзяяч у Канадзе.

1940Кліф Рычард, брытанскі сьпявак.

1943Гары Паганяйла, беларускі адвакат і праваабаронца. Нарадзіўся ў ГУЛАГу.

Гары Паганяйла
Гары Паганяйла

1946 Дэн Маккафэрці, заснавальнік і вакаліст рок-гурту «Nazareth».

1972Валянцін Стэфановіч, беларускі праваабаронца, палітычны вязень.

Палітвязень, праваабаронца Валянцін Стэфановіч разам зь сям'ёй
Палітвязень, праваабаронца Валянцін Стэфановіч разам зь сям'ёй

1973Анжаліка Борыс, польская грамадзкая дзяячка Беларусі.

1984Ганна Шаркунова, сьпявачка, кампазытарка, аўтарка песень.

У памяці

1846Красьцьян Буткевіч, вядучы артыст балету прыгоннага тэатру Зорыча ў Шклове.

2004 Іван Шамякін, беларускі пісьменьнік.

Іван Шамякін, 1971 г. Фота Ўладзімера Крука
Іван Шамякін, 1971 г. Фота Ўладзімера Крука

2011 — Анатоль Казловіч, журналіст, пісьменьнік, сцэнарыст.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG