Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чачні ў Грозным адбыўся выбух на запраўцы. Ёсьць загінулыя


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

У Ахматаўскім раёне Грознага на запраўцы ўзарвалася цыстэрна з палівам. Загінулі чатыры чалавекі: двое дарослых і двое дзяцей.

Паводле зьвестак расейскага тэлеграм-канала «База», яны былі забіты цыстэрнай, якая адляцела. У апэратыўных службах паведамілі ТАСС, што ёсьць пацярпелыя, таксама пашкоджаны аўтамабілі.

Як паведамляе расейскі тэлеграм-канал SHOT, у 2021 годзе падчас апошняй праверкі Растэхнагляд знайшоў на АЗС «Лідэр» дзевяць парушэньняў. Сярод іх — адсутнасьць сродкаў аўтаматычнага кантролю і выяўленьня ўцечак, адсутнасьць зваротнага клапана на нагнятальным трубаправодзе, сліваналіўныя прылады працавалі небясьпечна.

Аўтары апазыцыйнага чачэнскага тэлеграм-канала 1ADAT, якія знаходзяцца за мяжой, сьцьвярджаюць, што АЗС, дзе адбыўся выбух, належыць сям’і Кадырава. «Гэтыя запраўкі па некалькі гадоў не правяраюць, а калі знаходзяць крытычныя парушэньне — не выпраўляюць», — заявілі актывісты без указаньня крыніцы інфармацыі.

Пажар на запраўцы патушылі, паведамілі ў МНС Расеі, зараз ратавальнікі разьбіраюць завалы. Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу аб выкананьні работ, якія не адпавядаюць патрабаваньням бясьпекі

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG