Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
Сьледчыя заявілі пра яшчэ адну «змову», завялі справу на 45 чалавек, сабралі інфармацыю аб іх нерухомасьці

Сьледчыя заявілі пра яшчэ адну «змову», завялі справу на 45 чалавек, сабралі інфармацыю аб іх нерухомасьці


Сядзіба Сьледчага камітэту ў Менску. Архіўнае фота
Сядзіба Сьледчага камітэту ў Менску. Архіўнае фота

Некалькі дзясяткаў чалавек падазраюцца ў дзьвюх справах — аб «Плятформе 2025» і «Дні годнасьці 2024», паведаміў Сьледчы камітэт Беларусі.

У рамках дзьвюх спраў падазраванымі сталі 45 чалавек, паведамляе СК.

«Плятформа 2025» — рамачны дакумэнт аб маючых адбыцца ў 2025 годзе прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі — была анансаваная на канфэрэнцыі «Новая Беларусь» у жніўні 2024 году. На думку СК, гэта нібыта «злачынная задума, якая мае на ўвазе кансалідацыю экстрэмістаў». У гэтай справе 22 чалавекі прызнаныя падазраванымі паводле артыкулу аб змове (частка 1 артыкула 357 КК).

Яшчэ 23 чалавекі прызналі падазраванымі ў справе аб «Дні годнасьці 2024», які прайшоў 9 жніўня. Іх абвінавачваюць паводле артыкулу аб удзеле ў «экстрэмісцкім» фармаваньні (частка 3 артыкула 361-1 КК). На думку СК, у рамках ініцыятывы «народныя пасольствы» арганізавалі «малалікія» акцыі ў Чэхіі, Украіне, Фінляндыі, Польшчы, Латвіі, Літве, Нямеччыне, Грузіі і ЗША.

СК адзначае, што ў рамках расьсьледаваньня справаў сьледчыя атрымалі інфармацыю аб «аб’ектах нерухомасьці і маёмасьці», якія належаць падазраваным «на тэрыторыі Беларусі».

Плятформа 2025, прэзэнтацыя на канфэрэнцыі ў Вільні. 4 жніўня 2024
Плятформа 2025, прэзэнтацыя на канфэрэнцыі ў Вільні. 4 жніўня 2024

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG