Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Валожыне ў подпісах да скульптуры зрабілі грубыя памылкі ў беларускай мове і іўрыце


Валожынскі ешыбот
Валожынскі ешыбот

Скульптурная кампазыцыя месьціцца каля адрэстаўраванага ешыботу.

У Валожыне на тэрыторыі адрэстаўраванага будынку ешыботу паставілі некалькі скульптур. У таблічцы да скульптуры зробленыя подпісы на чатырох мовах, па парадку: расейскай, беларускай, іўрыце і ангельскай. Аднак зробленыя пры гэтым грубыя памылкі ў дзьвюх мовах — беларускай і іўрыце.

Замест «скульптурнай групы» па-беларуску напісалі «скульптурны гурт», слова «гурт» ужытае не ў сваім значэньні. А замест слова «рабін» напісалі «раввін».

У іўрыце надпіс зроблены зьлева направа, хоць агульнавядома, што на гэтай мове пішуць справа налева.

Таблічка са сьціслай гісторыяй Валожынскага ешыботу зробленая выключна на расейскай мове.

Валожынскі ешыбот — «Эц Хаім» — заснаваны ў 1803 годзе рабінам Хаімам Валожынэрам, вучнем віленскага гаона. У ім вучыліся больш за 400 чалавек з усёй Расейскай імпэрыі. Адсюль выходзілі вялікія габрэйскія пісьменьнікі, рабіны, палітыкі і навукоўцы. У 1896 годзе ешыбот афіцыйна закрылі, бо ўлады Расейскай імпэрыі запатрабавалі ўвядзеньня ў навучальную праграму выкладаньня расейскай мовы і сьвецкіх прадметаў. Рэбэ Бэрлін не пагадзіўся з гэтымі ўмовамі.

Зноў ешыбот запрацаваў у 1899 годзе, але ўжо зь меншай колькасьцю вучняў. Ён працаваў да 1939 году. Савецкія ўлады канчаткова зьліквідавалі навучальную ўстанову юдэяў і зрабілі ў яе будынку рэстаран, а затым кулінарыю.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG