Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд ЭЗ адхіліў пазоў расейскіх мільярдэраў, якія хацелі адмены санкцыяў супраць сябе


Міхіал Фрыдман і Пётр Авен
Міхіал Фрыдман і Пётр Авен

Суд Эўразьвязу адхіліў пазоў расейскіх мільярдэраў Міхаіла Фрыдмана, Пятра Авена і Германа Хана да Рады ЭЗ.

Яны патрабавалі адмены ўведзеных супраць іх санкцыяў. Усе трое трапілі пад абмежаваньні пасьля пачатку расейскага маштабнага ўварваньня ва Ўкраіну ў 2022 годзе.

Санкцыі ЭЗ уведзеныя супраць дзясяткаў ключавых расейскіх бізнэсоўцаў, абвінавачаных або ў прамой падтрымцы вайны, або ў значным уплыве на ключавыя галіны расейскай эканомікі. Фрыдман, Авен і Хан трапілі пад санкцыі як саўладальнікі «Альфа-Груп» — аднаго з найбуйнейшых расейскіх фінансава-прамысловых холдынгаў.

Фрыдман нарадзіўся ў Львове, Хан — у Кіеве, Авен — грамадзянін Латвіі. Усе яны адмаўляюць сваю падтрымку вайны. Іх сукупнае багацьце ацэньваецца часопісам Forbes у 26 мільярдаў даляраў.

У сераду стала вядома яшчэ пра некалькі рашэньняў, зьвязаных з пэрсанальнымі санкцыямі ЭЗ супраць грамадзянаў Расеі. Суд адхіліў пазоў аб адмене санкцыяў з боку старога знаёмага Ўладзіміра Пуціна, мільярдэра Генадзя Цімчанкі і яго жонкі Алены, і мільярдэра Мусы Бажаева. Адхілены пазоў жонкі мільярдэра Аляксея Мардашова Марыны.

Эўрапейскія амбасадары пагадзіліся выключыць з санкцыйнага сьпісу былога пілёта «Формулы-1» Мікіту Мазепіна (сына мільярдэра Дзьмітрыя Мазепіна), стрыечнага брата мільярдэра Алега Дзерыпаскі Паўла Езубава і дачку кіраўніка «Транснафты» Маі Токаравай. Акрамя таго, будуць адмененыя санкцыі супраць маці былога кіраўніка ПВК «Вагнэр» Яўгенія Прыгожына Віялеты Прыгожынай, паведаміў эўрапейскі рэдактар Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.

Як перадае агенцтва Bloomberg, пакінутыя бязь зьменаў санкцыі супраць найбуйнейшага Нацыянальнага разьліковага дэпазытарыя, які забясьпечвае гандаль акцыямі ў Расеі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG