Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз залевы ў Нэпале загінулі больш за 100 чалавек


Ратавальная апэрацыя ў Нэпале
Ратавальная апэрацыя ў Нэпале

Дзясяткі людзей лічацца зьніклымі бязь вестак.

Больш за 100 чалавек загінулі ў выніку моцнай паводкі ў Нэпале, яшчэ 64 чалавекі лічацца зьніклымі бязь вестак. Паводка пачалася пасьля дажджоў, якія пачаліся больш за тыдзень таму, піша The Guardian.

Прыкладна тры тысячы нэпальцаў вымушаныя былі пакінуць свае дамы. Узровень вады, які рэзка падняўся, выклікае апоўзьні, што разбураюць дамы, зносяць аўтамабілі і аўтобусы.

Паводкі і апоўзьні пашкодзілі водазабесьпячэньне і каналізацыю, парушылі лініі сувязі. Школьныя заняткі ў пацярпелых раёнах, у тым ліку ў сталіцы краіны Катманду, скасаваныя. Мясцовыя ўлады забаранілі карыстацца аўтамабілямі ў цёмны час дня.

Сыноптыкі папярэджваюць, што залевы могуць працягвацца прынамсі да аўторка, а ўзровень вады можа падняцца яшчэ. Дапамогу пацярпелым аказваюць каля 10 тысяч паліцэйскіх, ратавальнікаў і валянтэраў.

Паводкі і апоўзьні адбываюцца ў Нэпале амаль штогод у сэзон мусонаў. Аднак у апошнія гады іх маштабы ўзрасьлі. Навукоўцы зьвязваюць гэта з глябальным пацяпленьнем, праз што ўсясьветны акіян больш інтэнсіўна выпарае ваду, паветра становіцца больш вільготным, а колькасць ападкаў павялічваецца.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG