Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: Праваабаронцу Насту Лойку этапуюць у менскае СІЗА 


Наста Лойка. Архіўнае фота
Наста Лойка. Архіўнае фота

Па стане на 27 верасьня ў Беларусі 1327 палітвязьняў, прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць палітзьняволеных можа быць большай.

27 верасьня палізьняволеную Насту Лойку этапавалі з гомельскай жаночай калёніі № 4 у менскае СІЗА. Пра гэта паведаміла дасьведчаная крыніца, якая прасіла не называць яе з прычынаў бясьпекі. Паводле крыніцы, Лойку этапуюць для ўдзелу ў судзе над актывісткамі, якіх вінавацяць паводле палітычных артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Праваабаронцу Насту Лойку затрымалі ў кастрычніку 2022 году і асудзілі на 7 гадоў зьняволеньня паводле артыкулу 130 КК («Распальваньне варожасьці альбо звады». Крыніцы паведамлялі аб праблемах са здароўем, якія зьявіліся ў Насты ў вязьніцы.

«У калёніі яна працуе, часам лістуецца з сваякамі. Паводле апошніх зьвестак, пачуваецца нармальна. Нядаўна мелі інфармацыю, што шмат перажывала за лёс сабакі Эрыка, але цяпер даведалася, што яе любімы пёс жывы, знаходзіцца пад наглядам добрых людзей, за яго можна не перажываць, такім чынам Наста крыху супакоілася», — расказала дасьведчаная крыніца пра палітзьняволеную праваабаронцу.

Паводле інфармацыі былых палітвязьняў, этапаваньне з Гомлю ў Менск можа заняць больш за тыдзень і адбываецца ў жорсткіх умовах. Зьвестак пра тое, як пачуваецца Наста Лойка падчас этапаваньня, крыніца ня мае.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG