Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране пры выбуху ў шахце загінулі сама меней 50 чалавек. Больш як 20 заблякаваныя ўнутры


Выратавальная апэрацыя ў Табасе
Выратавальная апэрацыя ў Табасе

Іранская дзяржаўная тэлевізія паведаміла, што прычынай выбуху ў шахце стаў выцек мэтану.

Надзвычайнае здарэньне адбылося ўвечары 21 верасьня ў Табасе, прыкладна за 540 кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад Тэгерану. Заблякаванымі ўнутры застаюцца 24 шахтары.

У момант выбуху ў вугальнай шахце працавалі каля 70 чалавек. Група з 40 чалавек праводзіць выратавальную апэрацыю і разьбірае завалы. Газ у шахце ўскладняе пошук.

  • Паводле мясцовых СМІ, летась выбух на вугальнай шахце ў паўночным горадзе Дамган забраў жыцьці 6 чалавек, гэта таксама адбылося, пэўна, у выніку выкіду мэтану. У траўні 2021 году двое шахтароў загінулі падчас абвалу на тым жа ўчастку, паведамлялі тады мясцовыя СМІ. У выніку выбуху ў 2017 годзе загінулі 43 шахтары ў горадзе Азад Шахр на поўначы Ірану.
  • Прычынай няшчасных выпадкаў часта называюць нізкія стандарты бясьпекі і неналежныя службы экстранай дапамогі ў шахтах.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG