Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Осла палітзьняволеную журналістку Ларысу Шчыракову ўзнагародзілі прэміяй Free Media Awards


Ларыса Шчыракова. Архіўнае фота
Ларыса Шчыракова. Архіўнае фота

У Беларусі Ларысу Шчыракову асудзілі на 3,5 года калёніі. 

17 верасьня ў нарвэскім Осла ўручылі ўзнагароды Free Media Awards за 2024 год. Адной з ляўрэатак стала журналістка Ларыса Шчыракова, паведамляе БАЖ.

Узнагароду за яе атрымаў праваабаронца Леанід Судаленка.

Free Media Awards — нямецка-нарвэская прэмія для журналістаў Усходняй і Цэнтральнай Эўропы. Яе заснавалі ў 2000 годзе нямецкі фонд Zeit-Stiftung і нарвэскі фонд Fritt Ord.

Кандыдатаў вылучылі міжнародныя інстытуты і арганізацыі, якія дзейнічаюць ва Ўсходняй і Цэнтральнай Эўропе, або экспэрты па рэгіёне. Міжнароднае журы выбрала ляўрэатаў прэміі.

Паводле праваабаронцаў, цяпер у Беларусі за кратамі ня менш як 34 журналісты.

  • Восеньню 2023 году гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову асудзілі на тры з паловай гады зьняволеньня ў калёніі за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» і «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь». Паводле матэрыялаў справы, Шчыракова нібыта зьмясьціла ў інтэрнэце зьвесткі, якія дыскрэдытавалі Рэспубліку Беларусь. Таксама яе абвінавацілі ў «зборы, стварэньні, апрацоўцы, захоўваньні і перадачы інфармацыі для «Вясны» і «Белсату».
  • Камітэт правоў чалавека ААН прызнаў Беларусь вінаватай у парушэньні правоў Ларысы Шчыраковай на законнае права зьбіраць і распаўсюджваць інфармацыю, замацаванае артыкулам 19 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
  • У канцы верасьня 2023 году журналістку этапавалі з гомельскага СІЗА ў жаночую папраўчую калёнію № 4, дзе яна працуе швачкай.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG