Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Літвы прапанаваў Сейму дэнансаваць пагадненьне зь Беларусьсю аб заахвочваньні і абароне інвэстыцый


Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа

Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа прапанаваў літоўскаму Сейму дэнансаваць тры пагадненьні ўраду Літвы зь Беларусьсю і Расеяй, паведамляе LRT са спасылкай на прэс-рэліз прэзыдэнта. Адпаведныя дакумэнты ён падпісаў 16 верасьня.

Наўседа прапанаваў дэнансаваць наступныя пагадненьні, падпісаныя ў 1999 годзе:

  • Два пагадненьні аб заахвочваньні і ўзаемнай абароне інвэстыцый, падпісаныя паміж урадам Літвы і ўрадамі Беларусі і Расеі.
  • Пагадненьне, паміж урадамі Літвы і Расеі аб перадухіленьні двайнога падаткаабкладаньня даходаў і капіталу і падатковых парушэньняў.

Літоўскі ўрад яшчэ ў траўні ўнёс прапанову дэнансаваць пагадненьні з Расеяй і Беларусьсю аб інвэстыцыях, аднак Наўседа раней не зрабіў гэтага. Такая пазыцыя выклікала Насўеды выклікала заклапочанасьць некаторых літоўскіх палітыкаў.

Калі Літва дэнансуе пагадненьне зь Беларусьсю аб заахвочваньні і ўзаемнай абароне інвэстыцый, палажэньні дакумэнта будуць дзейнічаць яшчэ год пасьля афіцыйнага апавяшчэньня літоўскага боку. Ажыцьцёўленыя ў рамках дакумэнту інвэстыцыі будуць абароненыя яшчэ на працягу 10 гадоў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG