Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самалёт з дэпартаваным з Грузіі журналістам Мялешкам адправіўся ў Варшаву з амаль 10-гадзіннай затрымкай


Андрэй Мялешка. Архіўнае фота
Андрэй Мялешка. Архіўнае фота

Самалёт вугорскай авіякампаніі Wizzair з дэпартаваным з Грузіі беларускім журналістам і актывістам нацыянальнага адраджэньня Андрэем Мялешкам і ягонай дачкой адправіўся з Кутаісі ў Варшаву з амаль 10-гадзіннай затрымкай — 17 верасьня ў 1:21 замест 16 верасьня ў 15:40.

Прычына пераносу рэйсу невядомая. Роўна тыдзень таму была такая ж сытуацыя на гэтым жа кірунку: борт вылецеў у сталіцу Польшчы з 9-гадзіннай затрымкай (10 верасьня ў 0:48).

Цяпер Андрэй Мялешка з дачкой ужо ў Варшаве. Пра гэта ён паведаміў «Белсату».

Апошнія тры гады горадзенскі журналіст жыў у Батумі, куды эміграваў праз пагрозу рэпрэсій на радзіме. Там адкрыў краму беларускай нацыянальнай сымболікі, працаваў на розныя СМІ.

У Кутаісі з Варшавы Мялешка і яго дачка прыбылі позьнім вечарам 15 верасьня. Актывіста не прапусцілі празь мяжу. У яго і дачкі спачатку забралі пашпарты, а затым тэлефоны, якія вярнулі перад вылетам самалёта ў Варшаву. У дакумэнце, які Мялешка атрымаў у аэрапорце, значылася, што яго не прапусцілі “зь іншых прычын”.

У Грузіі ў Мялешкі засталіся жонка і яшчэ адна дачка.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG