Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве затрымалі мінака, які напаў на беларуску


Дар'я. Беларуска з Варшавы.
Дар'я. Беларуска з Варшавы.

Паліцыя Варшавы затрымала 38-гадовага ўкраінца, які 5 верасьня напаў на беларуску Дар’ю, піша выданьне Most. Ён ударыў жанчыну ў твар, пасьля чаго лекары падазравалі ў яе пералом носа і страсеньне мазгоў. Мужчыну пагражае да двух гадоў пазбаўленьня волі.

Паліцыя прад’явіла абвінавачаньні па двух крымінальных артыкулах. За прычыненьне шкоды здароўю нападніку пагражае ад штрафу да двух гадоў пазбаўленьня волі. Такі самы максымальны тэрмін прадугледжаны за выкарыстаньне чужога пасьведчаньня асобы.

На беларуску напалі 5 верасьня ў цэнтры Варшавы, калі яна выйшла на шпацыр зь сяброўкай і сабакам. Мужчына на ровары спрабаваў х зьбіць. Пры гэтым ён выгукнуў: «Spierdalajcie» («Вон адсюль»). А затым саскочыў з ровара і ўдарыў Дар’ю. Відавочцы з суседняй кавярні падбеглі і павалілі нападніка на зямлю. У руцэ ў мужчыны быў нож.

Паліцыянты, якія прыбылі на месца, спачатку не палічылі неабходным затрымліваць мужчыну, але запісалі ягоныя дадзеныя.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG