Пра гэта сьведчаць дадзеныя агенцтва Bloomberg Billionaires Index, куды ўключаныя зьвесткі аб стане 500 найбагацейшых людзей плянэты. Зь іх 182 чалавекі — грамадзяне ЗША, 68 — Кітаю, 24 — Расеі.
З пачатку году заснавальнік расейскай кампаніі «Лукойл» Вагіт Алекпераў зарабіў 4,8 мільярда даляраў, яго багацьце павялічылася да 20,2 мільярда даляраў. Старшыня рады дырэктараў кампаніі НЛМК Уладзімір Лісін павялічыў сваё багацьце за паўгода на $3,22 мільярда даляраў, цяпер яноскладае 23,1 мільярда даляраў.
Сябар прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна Генадзь Цімчанка зарабіў з пачатку года 1,2 мільярда даляраў (рост да 13,1 мільярда даляраў), саўладальнікі «Альфа-груп» Міхаіл Фрыдман і Герман Хан — $237 мільёнаў даляраў (багацьце вырасла да 11,5 мільярда даляраў) і $555 мільёнаў даляраў (да $8,1 мільярдаў даляраў) адпаведна.