Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі прайшлі выбары губэрнатараў, усе дзейныя кіраўнікі захавалі свае месцы


Перадвыбарны плякат у Курскай вобласьці, дзе ідуць баі паміж украінскімі і расейскімі вайскоўцамі
Перадвыбарны плякат у Курскай вобласьці, дзе ідуць баі паміж украінскімі і расейскімі вайскоўцамі

У Расеі з 6 па 8 верасьня прайшлі выбары кіраўнікоў 21 рэгіёну.

Выбарнікі галасавалі ў тым ліку за губэрнатара Санкт-Пецярбургу і Курскай вобласьці, дзе ідуць баі, а ў анэксаваных украінскіх Крыме і Севастопалі галасавалі за дэпутатаў акупацыйнай адміністрацыі.

У Курганскай, Курскай, Калінінградзкай, Валагодзкай, Мурманскай, Самарскай, Чалябінскай, Сахалінскай, Кемераўскай і Арэнбургскай абласьцях, а таксама ў Стаўрапольскім, Хабараўскім і Забайкальскім краях і ў Рэспубліцы Алтай зь вялікім адрывам перамагаюць дзейныя кіраўнікі або выканаўцы абавязкаў. Усе яны, акрамя аднаго фармальнага самавылучэнца, прадстаўляюць прапуцінскую партыю «Адзіная Расея», усе, паводле папярэдніх зьвестак, набіраюць ад 70 да 80 працэнтаў галасоў, у той час як бліжэйшыя іх канкурэнты — ня больш за 13 працэнтаў, паведамляе тэлеканал «Настоящее время».

Кіраўніца ЦВК Расеі Эла Памфілава заявіла, што істотных парушэнняў падчас галасавання не зафіксавана.

У некалькіх рэгіёнах, у асноўным тых, якія мяжуюць з Украінай, арганізавалі датэрміновае галасаваньне «зь меркаваньняў бясьпекі». У Курскай вобласьці, на тэрыторыі якой ідуць баі, ЦВК адмяніла дзесяць муніцыпальных кампаніяў — і выдаліла іх са свайго сайту.

Акрамя расейскіх рэгіёнаў, галасаваньне будзе праведзенае ў анэксаваным Крыме. У Крыме расейскія ўлады праводзяць выбары ў «Дзяржсавет», у Севастопалі — у «Заканадаўчы сход».

Украіна не прызнае расейскіх выбараў на анэксаваных тэрыторыях краіны.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG