Паводле апошніх зьвестак, у выніку ўдару загінулі 55 чалавек, яшчэ 328 пацярпелі, паведамляе Дзяржаўная служба па надзвычайных сытуацыях Украіны.
Гэта самы сьмяротны расейскі ўдар за ўвесь 2024 год і адзін з самых сьмяротных за ўвесь час поўнамаштабнай вайны. Большую колькасьць загінулых зафіксавалі толькі ў кастрычніку 2023 году, калі Расея ўдарыла па кавярні ў харкаўскім сяле Навальніца — тады загінулі 59 чалавек, заўважыла «Настоящее время».
У ліквідацыі наступстваў бралі ўдзел 215 ратавальнікаў і 36 адзінак тэхнікі.
Расейскія войскі нанеслі ўдар па Палтаве 3 верасьня. Мінабароны Ўкраіны паведаміла, што ўдары нанесьлі зь невялікім прамежкам, таму «засьпелі людзей у момант эвакуацыі ў бамбасховішчы».
У Палтаўскай вобласьці аб’явілі трохдзённую жалобу.
Рэпартаж «Настоящего времени» з Палтавы пасьля ўдару:
- У Мінабароны Расеі заявілі, што расейскія вайскоўцы атакавалі «навучальна-трэніровачны цэнтар УСУ», дзе «пад кіраўніцтвам замежных інструктараў» нібыта рыхтавалі ўкраінскіх вайскоўцаў. Расейскія Z-каналы сьцьвярджалі, што ўдар прыйшоўся па 179-м навучальным цэнтры войскаў сувязі.
- На ўдар адрэагавалі ў Белым доме. Дарадца па камунікацыях у сфэры нацыянальнай бясьпекі Джон Кірбі заявіў, што ЗША працягнуць засяроджвацца на ўмацаваньні супрацьпаветранай абароны Ўкраіны і абяцаюць больш дапамогі «ў бліжэйшыя тыдні». Ён выказаў спачуваньні ўкраінцам.
Форум