Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Акадэміі навук складаюць сьпісы супрацоўнікаў, якім дазволяць доступ у інтэрнэт


Уладзімер Гусакоў. Архіўнае фота
Уладзімер Гусакоў. Архіўнае фота

Тым часам навукоўцаў, якія стала пражываюць за мяжой і «вядуць дзейнасьць, накіраваную супраць Беларусі і Акадэміі навук», улады хочуць пазбаўляць званьняў.

Адпаведныя даручэньні даў старшыня прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімер Гусакоў, вынікае з фрагмэнту дакумэнту, які апублікаваў у сваім тэлеграм-канале беларускі навуковец-хімік Сяргей Бесараб.

Так, у адным з даручэньняў Гусакова гаворыцца, што ягоныя падначаленыя павінны «падрыхтаваць сьпіс супрацоўнікаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на права доступу ў Інтэрнэт». Таксама кіраўнікам арганізацый НАН даручана «вызначыць кола асобаў, якія маюць права выхаду ў сетку Інтэрнэт».

У Акадэміі навук таксама рыхтуюць зьмены для навукоўцаў, якія зьехалі зь Беларусі. Гусакоў даручыў акадэмікам-сакратарам аддзяленьняў навук разам з начальнікам упраўленьня навукова-арганізацыйнай і прававой працы распрацаваць і ўнесьці дапаўненьні ў Статут НАН, якія б прадугледжвалі магчымасьць пазбаўленьня званьняў акадэмікаў і чальцоў-карэспандэнтаў, якія «пастаянна пражываюць за мяжой і (або) вядуць дзейнасьць, накіраваную супраць Рэспублікі Беларусь і Акадэміі навук».

  • Пасьля хвалі пратэстаў супраць сфальсыфікаваных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі палітычныя рэпрэсіі закранулі і супрацоўнікаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Падчас «аблаваў» у Акадэміі пацярпелі дзясяткі супрацоўнікаў, частку іх затрымалі, на некаторых завялі крымінальныя справы, некаторых пасьля звольнілі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG