Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На лінейках да пачатку навучальнага году ва ўсіх менскіх школах будуць дзяжурыць сілавікі


Школьная лінейка. Архіўнае фота
Школьная лінейка. Архіўнае фота

У сувязі з пачаткам новага навучальнага году менская міліцыя вырашыла «ўзмацніць захады бясьпекі».

На сьвяточных лінейках 2 верасьня ў школах і гімназіях Менску будуць прысутнічаць супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў, паведаміла прэс-служба УУС Менскага гарвыканкаму.

Захады анансавалі «ў мэтах папярэджаньня супрацьпраўных праяў», сярод іншага заяўлена аб патрэбе дарожнай бясьпецы паблізу навучальных устаноў, якую забясьпечаць экіпажы ДАІ.

Пад «асаблівы кантроль» таксама возьмуць прылеглую да навучальных устаноў тэрыторыю, месцы масавага адпачынку грамадзян, паркі і сквэры.

  • У Менску налічваецца 241 установа сярэдняй адукацыі (школы і гімназіі).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG