Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус Ігар Бокі заваяваў залаты мэдаль на Паралімпіядзе ў Парыжы


Ігар Бокі, архіўнае фота
Ігар Бокі, архіўнае фота

Беларускі плывец Ігар Бокі, які выступае на Паралімпіядзе як індывідуальны нэўтральны спартовец, выйграў фінальны заплыў на дыстанцыі 100 мэтраў батэрфляем.

Ён паказаў найлепшы час — 54,13 сэкунды.

Паралімпіец Ігар Бокі выступае ў клясе S13 — для спартоўцаў з дрэнным зрокам.

Гэта ўжо 17-е золата Паралімпіяды ў кар’еры Бокага.

Ігар Бокі — падпісант «праўладнага» ліста беларускіх спартоўцаў у падтрымку Лукашэнкі.

Сёлета беларускія і расейскія спартоўцы бяруць удзел у Паралімпійскіх гульнях у нэўтральным статусе. Агулам на спаборніцтвы дапусьцілі 8 беларусаў і 88 расейцаў. На цырымоніях адкрыцьця і закрыцьця Паралімпіяды ім можна прысутнічаць толькі ў якасьці гледачоў.

Восем беларусаў, якія выступяць на Паралімпійскіх гульнях як «нэўтральныя» атлеты, возьмуць удзел у двух відах спорту. Шасьцёра ў плаваньні, двое — у лёгкай атлетыцы:

  • Плаваньне: Ігар Бокі, Яўген Кавалёнак, Дзьмітры Салей, Ягор Шчалканаў, Максім Вашкевіч і Анастасія Зудзілава.
  • Лёгкая атлетыка: Лізавета Дабравольская, Уладзіслаў Грыб.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG