Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных зьнікненьняў


Зьніклыя палітыкі Юры Захаранка і Віктар Ганчар
Зьніклыя палітыкі Юры Захаранка і Віктар Ганчар

Падзеі 30 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

Штогод 30 жніўня з ініцыятывы ААН у сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных зьнікненьняў.

У 1999 годзе ў Беларусі зьніклі палітычныя апанэнты Аляксандра Лукашэнкі Юры Захаранка, Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі.

16 сьнежня 2019 году нямецкае выданьне Deutsche Welle апублікавала інтэрвію, у якім Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом беларускага «эскадрону сьмерці», расказаў, як удзельнічаў у выкраданьні і забойстве праціўнікаў Лукашэнкі 20 гадоў таму пад камандаваньнем Дзьмітрыя Паўлічэнкі.

24 сьнежня Лукашэнка заявіў, што ніхто, акрамя яго, ня мог даць каманду аб выкраданьні і забойстве палітыкаў, а ён «ніколі ў жыцьці не аддаваў такую каманду» і не аддасьць цяпер.

Таксама ў гэты дзень

1481 — у Вільні пакаралі сьмерцю праз адсячэньне галавы Івана Гальшанскага і Міхала Алелькавіча. Справа вядомая як «змова князёў». Змоўнікі рыхтавалі забойства вялікага князя Казімера Ягелончыка ў Кобрыні, куды ён меўся прыехаць на вясельле Фёдара Бельскага, але былі выкрытыя.

1579 — пасьля амаль месячнай аблогі маскоўскі гарнізон Полацку капітуляваў перад войскамі Рэчы Паспалітай на чале з Стэфанам Баторыем.

Стэфан Баторы
Стэфан Баторы

1919 — утвораная Менская беларуская школьная рада.

1991 — абвешчана незалежнасьць Азэрбайджану.

2020 — на «Марш міру і незалежнасьці» ў Менску выйшла 150 тысяч чалавек. Лукашэнка хадзіў вакол сваёй рэзыдэнцыі з аўтаматам. Мірныя маршы прайшлі ў іншых гарадах Беларусі: Горадні, Магілёве, Гомлі, Мазыры, Сьветлагорску, Рэчыцы.

Марш міру і незалежнасьці, Менск, 30 жніўня 2020
Марш міру і незалежнасьці, Менск, 30 жніўня 2020

2022 — арыштаваны Павал Мажэйка, журналіст і культурны мэнэджар.

Павал Мажэйка
Павал Мажэйка

У гэты дзень нарадзіліся

1887 Эрнэст Рэзэрфорд, адкрывальнік пратона, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў хіміі 1908 году.

Эрнэст Рэзэрфорд
Эрнэст Рэзэрфорд

1920 Леанід Шварцман, рэжысэр-мультыплікатар, аўтар «Чабурашкі» ды іншых вядомых мультфільмаў.

Леанід Шварцман
Леанід Шварцман

1927 Найдзен Вылчаў, балгарскі паэт і перакладнік беларускай літаратуры.

1954Аляксандар Лукашэнка, першы прэзыдэнт Беларусі.

1983Васіль Парфянкоў, беларускі грамадзкі актывіст, палітвязень. Ваяваў на баку Ўкраіны ў 2014 і ў 2022 годзе. Уступіў у батальён «Волат» палка імя Каліноўскага. Імаверна, загінуў 26 чэрвеня 2022 году ў баях пад Лісічанскам.

Васіль Парфянкоў
Васіль Парфянкоў

У памяці

1840 Ян Дамель, мастак, прадстаўнік клясыцызму.

1885 Юльян Корсак, беларускі паэт і перакладчык.

1929Паўлюк Трус, беларускі паэт.

Паўлюк Трус
Паўлюк Трус

1940 — ​ Джозэф Томпсан, брытанскі фізык, адкрывальнік электрона, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы 1906 году.

1945 Арсен Арсенка, опэрны сьпявак (барытон), народны артыст Беларусі.

1991 Міхал Арановіч. У часы савецкай улады Арановіч на працягу 30 гадоў быў адзіным каталіцкім сьвятаром у Горадні.

2004Ганна Ўланава, дзяячка беларускага адраджэнскага руху.

2013Шэймас Хіні, ірляндзкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры 1995 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG