Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка зрабіў кадравыя перастаноўкі ва Ўзброеных сілах


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Аляксандар Лукашэнка ў вайсковай форме
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Аляксандар Лукашэнка ў вайсковай форме

27 жніўня Аляксандар Лукашэнка падпісаў указы аб кадравых прызначэньнях ва Ўзброеных сілах Беларусі, паведамляе Мінабароны Беларусі.

Генэрал-маёр Уладзімер Белы прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўленьня баявой падрыхтоўкі Ўзброеных сіл.

З сакавіка 2023 году Белы займаў пасаду камандуючага войскамі Заходняга апэратыўнага камандаваньня, гаворыцца ў паведамленьні Мінабароны. Да гэтага служыў начальнікам факультэту Генэральнага штабу Ўзброеных сіл — намесьнікам начальніка Вайсковай акадэміі Беларусі. Яшчэ раней служыў у Сілах спэцыяльных апэрацый: быў намесьнікам камандуючага, начальнікам штабу — першым намесьнікам камандуючага.

Раней пасаду начальніка галоўнага ўпраўленьня баявой падрыхтоўкі Ўзброеных сіл займаў Аляксандар Бас, але 17 ліпеня Лукашэнка прызначыў яго камандуючым войскамі Паўночна-заходняга апэратыўнага камандаваньня.

Камандуючым войскамі Заходняга апэратыўнага камандаваньня Ўзброеных сіл замест Ўладзімера Белага прызначылі генэрал-маёра Вадзіма Сурава. Да гэтага Сураў займаў пасаду начальніка 72-га гвардзейскага аб'яднанага навучальнага цэнтру падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спэцыялістаў (вядомы як вайсковы гарадок Печы, знаходзіцца ў Барысаве Менскай вобласьці).

На пасаду начальніка навучальнага цэнтру ў Печах прызначаны палкоўнік Аляксандар Агейчык.

  • Заходняе апэратыўнае камандаваньне разам з Паўночна-Заходнім апэратыўным камандаваньнем і Паўднёвым апэратыўным камандаваньнем — самыя буйныя структурныя адзінкі Ўзброеных сіл Беларусі. У склад Заходняга апэратыўнага камандаваньня ўваходзяць: 6-я асобная гвардзейская мэханізаваная брыгада (Горадня), 11-я асобная гвардзейская мэханізаваная брыгада (Слонім), 111-я гвардзейская артылерыйская брыгада (Берасьце) і некаторыя іншыя часткі і падразьдзяленьні.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG