Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва ўкраінскім Краматорску пад абстрэл трапіў гатэль. Пацярпелі журналісты Reuters, адзін зьнік бязь вестак

абноўлена

У горадзе Краматорск на паўночным захадзе Данецкай вобласьці Ўкраіны ў выніку, як сьцьвярджаецца, расейскага ўдару па будынку гатэлю «Сапфір» у ноч на 25 жніўня пацярпелі журналісты, паведаміў кіраўнік Данецкай абласной ваеннай адміністрацыі Вадзім Філашкін.

Як стала вядома пазьней, пацярпелі журналісты Reuters. Двое журналістаў каманды былі шпіталізаваныя пасьля ўдару па гатэлі ў горадзе Краматорск, яшчэ адзін зьнік бязь вестак, паведамляе агенцтва Reuters. 24 жніўня ў гатэлі, які трапіў пад удар, знаходзілася каманда Reuters агулам з шасьці чалавек, удакладніла агенцтва.

А 13.30-ай гадзіне 25 жніўня Вадзім Філашкін удакладніў, што колькасьць пацярпелых у выніку ракетнага ўдару журналістаў вырасла да 4 чалавек, яшчэ адзін знаходзіцца пад заваламі. Пацярпелыя журналісты агенцтва Reuters — грамадзяне ЗША, Латвіі, Нямеччыны і Ўкраіны. Пад заваламі знаходзіцца журналіст зь Вялікай Брытаніі.

Пры ўдары па Краматорску пацярпела таксама польская журналістка Моніка Андрушэўска, якая працуе ва Ўкраіне. Як паведамляе Polsat, яна не жыла ў гатэлі, але ў момант удару праяжджала побач на машыне.

Двухпавярховы будынак гатэля часткова разбураны. Да 11-ай раніцы ратавальнікі разабралі 60 тонаў будаўнічых канструкцыяў. Пошукавыя работы працягваюцца. Як паведаміў карэспандэнту украінскай службы Радыё Свабода, уначы пошукавыя працы некалькі разоў перапынялі праз пагрозы абстрэлаў.

Наступствы атакі па гатэлі ў Краматорску, 25 жніўня 2024 году
Наступствы атакі па гатэлі ў Краматорску, 25 жніўня 2024 году

Паводле зьвестак украінскай пракуратуры, удар верагодна быў нанесены ракетай «Іскандэр-М».

Мінабароны Расеі і расейскія ўлады ўдар па гатэлі ў Краматорску пакуль не камэнтавалі. Расейскія праваенныя блогеры пацьвярджаюць паведамленьні пра ўдар, сьцьвярджаючы, што там жылі вайскоўцы.

  • Адзін чалавек, паводле зьвестак украінскіх уладаў, загінуў і восем пацярпелі ў выніку расейскага авіяўдару па горадзе Сумы вечарам 24 жніўня. У Херсоне ў выніку абстрэлу 25 жніўнязагінула жанчына.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG