Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі падпісаў закон аб забароне Рускай праваслаўнай царквы


Уладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі

Сёньня ў звароце з нагоды Дня незалежнасьці Ўкраіны Уладзімір Зяленскі згадаў пра духоўную незалежнасьць украінскага народу, заявіўшы, што «ўкраінскае праваслаўе цяпер робіць крок да вызваленьня ад маскоўскіх д’яблаў».

Падпісаны прэзыдэнтам закон уступае ў сілу праз 30 дзён пасьля апублікаваньня.

20 жніўня Вярхоўная Рада ўхваліла законапраект № 8371, які забараняе Рускай праваслаўнай царкве і зьвязаным з ёй рэлігійным арганізацыям дзейнасьць ва Украіне. Закон, у прыватнасьці, прадугледжвае, што Руская праваслаўная царква ня можа быць уласьнікам, удзельнікам юрыдычных асоб, зарэгістраваных ва Украіне.

Як адзначыў у камэнтары кіраўнік інфармацыйна-асьветніцкага аддзела УПЦ (Маскоўскага Патрыярхату) мітрапаліт Клімэнт, гэты закон тычыцца рэлігійных арганізацый, зьвязаных з замежнымі цэнтрамі, і УПЦ, паводле яго слоў, ня мае зь імі адміністрацыйных сувязяў, і калі кагосьці ў гэтым абвінавацяць, то гэта будзе «надзвычай маніпулятыўна», бо няма ніводнага ўкраінскага дакумэнта, які гэта пацьвярджае, працягнуў мітрапаліт.

Рэлігійная экспэртыза статута Украінскай праваслаўнай царквы (Маскоўскага патрыярхату) паказала наяўнасьць царкоўна-кананічнай сувязі з Рускай праваслаўнай царквой, паведаміла Дзяржаўная служба па этнапалітыцы і свабодзе сумленьня. У службе кажуць, што УПЦ працягвае знаходзіцца ў падпарадкаваньні РПЦ.

Украінская Праваслаўная Царква (МП) назвала гэту рэлігіязнаўчую экспэртызу «незаконнай, праведзенай з парушэньнем заканадаўства».

Пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расейскай Фэдэрацыі ва Ўкраіну ў траўні 2022 году Ўкраінская праваслаўная царква (МП) абвясьціла курс на незалежнасьць ад Маскоўскага патрыярхату, заявіла аб незалежнасьці і незалежнасьці ад Масквы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG