Як сьцьвярджае БелТА, у краіне на дадзены момант рэалізуецца маштабная праграма стымуляваньня пераходу з бэнзінавых рухавікоў на электрычныя. Ствараецца сетка электразараднай інфраструктуры.
«Агульная колькасьць аўтамабіляў з электрычнымі рухавікамі ў краіне набліжаецца да 15 тысяч пры тэмпах росту больш як 200 працэнтаў за год. Мы чакаем, што ў 2024 годзе гэты працэнт ня зьнізіцца», — заявіў Дзяніс Мароз.
- У Польшчы колькасьць аўтамабіляў, якія працуюць выключна на электрычнасьці, у канцы чэрвеня 2024 году перавысіла 69 тысяч. Апрача таго, у Польшчы зарэгістравана каля 60 тысяч гібрыдных аўтамабіляў, паведамляе Польскі саюз аўтамабільнай прамысловасьці.
- Паводле зьвестак Літоўскага агенцтва энэргетыкі, у красавіку гэтага году ў рэестры аўтатранспартных сродкаў Літвы былі зарэгістраваныя 903 легкавыя пасажырскія электрамабілі, зь іх 552 — электрамабілі, а 351 — гібрыды са зьнешняй зарадкай. У параўнаньні з красавіком мінулага году іх колькасьць вырасла на 47,55%.
- У Латвіі зарэгістравана каля 7 тысяч электрамабіляў, паведамляе Міністэрства клімату і энэргетыкі. Гэта каля 1 працэнта ад усяго аўтапарку. Рост колькасьці электрамабіляў за апошні год склаў 66%. Такі рост ставіць Латвію ў шэраг лідэраў сярод краін Эўразьвязу па тэмпах распаўсюджваньня аўтамабіляў з электрарухавіком.
- У Расеі па стане на пачатак ліпеня 2024 году налічвалася 50,6 тысячы электрамабіляў.
- Колькасьць электрамабіляў ва Украіне перавысіла 100 000 адзінак. Нягледзячы на расейскія ракетныя абстрэлы энэргетычнай інфраструктуры, продажы электрамабіляў ва Ўкраіне растуць. За красавік было зарэгістравана 4,2 тысячы. Такую статыстыку прыводзіць асацыяцыя «Укравтопром».
Форум