Гэты дзень у гісторыі
79 — першае зафіксаванае ў крыніцах вывяржэньне вулькану Вэзувій зьнішчыла гарады Пампэі і Геркулянум.
1654 — падчас вайны Расеі з Рэччу Паспалітай адбылася бітва пад Шапялевічамі, войска Рэчы Паспалітай пацярпела паразу.
1814 — ангельцы ўзялі Вашынгтон і спалілі Белы дом.
1949 — набыла сілу падпісаная ў красавіку дамова аб утварэньні Паўночнаатлянтычнага альянсу (NATO).
1979 — пачаў працаваць Сьвіслацкі гісторыка-краязнаўчы музэй.
1991 — Пачатак надзвычайнай сэсіі Вярхоўнага Савету БССР. Украіна абвясьціла незалежнасьць.
2020 —У Жабінцы пахавалі Генадзя Шутава, якому стрэлілі ў галаву падчас акцыі пратэсту ў Берасьці.
У гэты дзень нарадзіліся
1879 — Іван Пуліхаў, беларускі рэвалюцыянэр.
1899 — Хорхэ Люіс Борхэс, аргентынскі пісьменьнік.
1906 — Юльян Саковіч, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч.
1928 — Янка Раманоўскі, мастак, пляменьнік Янкі Купалы.
1946 — Ядвіга Грыгаровіч, беларуская навукоўка ў галіне пэдагогікі; у 1992–2007 рэктарка Беларускага інстытуту культуры (цяпер — Унівэрсытэт культуры і мастацтваў).
У памяці
1915 — Іван Здановіч, лекар, грамадзкі дзяяч, дабрачынец, заснавальнік вучэльні для сьляпых у Менску і санаторыя «Ждановічы».
1966 — Тадэвуш Бур-Камароўскі, камандуючы польскай Арміі Краёвай у гады Другой усясьветнай вайны.
1990 — Сяргей Даўлатаў, расейскі пісьменьнік.
1999 — Уладзімер Кісель, удзельнік паваеннага нацыянальнага падпольля, аўтар успамінаў.
1999 — Аляксей Гардзіцкі, літаратуразнавец.
2012 — Алесь Петрашкевіч, пісьменьнік і гісторык.
2015 — Ала Канапелька, паэтка.