Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране заявілі, што верталёт з прэзыдэнтам Раісі пацярпеў крушэньне з прычыны перагрузу і ўмоваў надвор’я


Ібрагім Раісі
Ібрагім Раісі

У Іране завяршылі расьсьледаваньне крушэньня верталёту, у выніку якога загінулі прэзыдэнт Ібрагім Раісі, кіраўнік МЗС Ірану Хусэйн Амір Абдулах'ян і яшчэ шэсьць чалавек.

Пра гэта паведамляе агенцтва Fars са спасылкай на органы дзяржаўнай бясьпекі Ірану.

Верталёт пацярпеў крушэньне ў іранскай правінцыі Ўсходні Азэрбайджан у траўні 2024 году. Спачатку СМІ паведамлялі пра «цьвёрдую пасадку» верталёта, аднак потым высьветлілася, што верталёт разьбіўся і ніхто ня выжыў.

Сьледзтва па выніках расьсьледаваньня прыйшло да высновы, што гэта быў няшчасны выпадак. На борт селі на два чалавекі больш, чым дазваляюць патрабаваньні бясьпекі. У выніку верталёт ня змог набраць неабходную вышыню і ва ўмовах туману ўрэзаўся ў горы.

У папярэдняй справаздачы Генштаб Узброеных сілаў Ірану паказваў, што верталёт прытрымліваўся маршруту і не пакідаў зададзенай траекторыі палёту.

Прыкметаў дывэрсіі, уплыву чалавечага фактару, вонкавага ўзьдзеяньня на электронныя сыстэмы і хімічных рэчываў, здольных прывесьці да крушэньня верталёта, знойдзена не было, перадае агенцтва.

Пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны і ўвядзеньня шэрагу санкцыяў у дачыненьні да кіраўніцтва Крамля і расейскага ВПК менавіта Іран стаў адным з асноўных саюзьнікаў Расеі ў вайне. Пры дапамозе іранскіх дронаў Расея працягвае атакаваць украінскія гарады.

Прэзыдэнт у Іране ўзначальвае ўрад і выконвае хутчэй прадстаўнічыя функцыі, кіруе краінай Вярхоўны лідэр аятала Алі Хамэнэі. У ліпені прэзыдэнтам быў выбраны памяркоўны рэфарматар Масуд Пэзэшкіян.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG