Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«ПіК Свабоды». Што могуць чыноўнікі-партызаны і ці будзе раскол элітаў


Юры Губарэвіч
Юры Губарэвіч

У Віцебску неўзабаве будуць судзіць 34-гадовага інспэктара па спорце і турызьме Верхнядзвінскага райвыканкаму Аляксея Кісялёва. Яго вінавацяць у экстрэмізьме. Справа датычыць «Кадравага рэзерву для новай Беларусі».

Ці шмат сёньня апанэнтаў улады ўнутры чынавенства, ці ўплываюць яны на нешта і ці павінны заставацца ўнутры сыстэмы?

Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» расказвае каардынатар «Кадравага рэзэрву для новай Беларусі» Юры Губарэвіч.

Раней сілавікі заяўлялі, што ўсе, хто датычны да «Кадравага рэзэрву для новай Беларусі», вядомыя і што ўсіх іх пакараюць. Паводле палітыка, гэта хлусьня. База дадзеных рэзэрву бясьпечная, і сілавікі ня маюць да яе доступу.

«Тыя 15 асобаў, якіх паказалі прапагандысты, зь іх большасьць на той момант заставалася на свабодзе. Частка зьехала, бо яны не без падставаў асьцерагаюцца перасьледу. Але ў сілавікоў не было ніякага доказу, што ўсе гэтыя людзі маюць дачыненьне да кадравага рэзэрву», — кажа Губарэвіч.

Паводле ягоных словаў, заяўкі зь Беларусі прымаюцца дагэтуль. З 700 асобаў, па яго словах, зь Беларусі было пададзена 34% заяваў. Былі выяўленыя і сілавікі, якія пісалі ад імя затрыманага і спрабавалі атрымаць доказ, што асоба, затрыманая імі, датычная да «Кадравага рэзэрву новай Беларусі». Палітык запэўнівае, што стваральнікі рэзэрву распрацавалі адмысловы пратакол бясьпекі для такіх выпадкаў.

На думку Юрыя Губарэвіча, увесь дзяржаўны апарат у краіне — гэта прыблізна 200 тысяч чалавек. Пасьля пераменаў у Беларусі, на думку палітыка, неабходна будзе замяніць толькі людзей на ключавых пасадах. Гаворка ідзе пра тых, хто браў удзел у палітычных рэпрэсіях і не валодае кіраўнічымі здольнасьцямі, а атрымаў пасаду празь ляяльнасьць да ўлады.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG