Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына перакідае вайсковую тэхніку да мяжы Літвы і Беларусі


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Пасьля літоўска-нямецкіх вайсковых вучэньняў «Griffin Storm 2023» на палігоне ў Пабрадзе, 26 чэрвеня 2023 году
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Пасьля літоўска-нямецкіх вайсковых вучэньняў «Griffin Storm 2023» на палігоне ў Пабрадзе, 26 чэрвеня 2023 году

Больш за 650 адзінак вайсковай тэхнікі перакінуць у Літву па сушы і моры нямецкай брыгадай павышанай пільнасьці для правядзеньня вучэньняў Grand Eagle-2/24, якія працягнуцца да 8 верасьня, паведамляе LRT са спасылкай на інфармацыю арміі Літвы.

У прыватнасьці, адзначаецца, што з 19 па 22 жніўня па дарогах Літвы будзе рухацца вайсковая тэхніка 21-й брыгады павышанай пільнасьці Бундэсвэру, накіроўваючыся ад польскай мяжы да палігону генэрала Сільвестраса Жукаўскаса ў Пабрадзе. Гэты палігон за 15 км ад мяжы зь Беларусьсю.

Заяўленая мэта вучэньняў — адпрацоўка апэратыўнага перакіданьня нямецкіх вайсковых падразьдзелаў у Літву для абароны ўсходняга флянгу NATO. У ходзе вучэньняў будуць правяраць хуткасьць і эфэктыўнасьць перадысьлякацыі нямецкага войска і яго ўзаемадзеяньне з Узброенымі сіламі Літвы. Як адзначае літоўская тэлерадыёкампанія, гэта «крытычна важна для забесьпячэньня тэрытарыяльнай цэласнасьці краіны і падтрыманьня высокай боегатоўнасьці войскаў».

  • З 2022 году нямецкая брыгада павышанай пільнасьці нясе дзяжурства ў Літве. Са сьнежня 2023 году камандаваньне гэтай брыгадай колькасьцю каля 4 тысячы чалавек перадалі 21-й брыгадзе Бундэсвэру, якая ўваходзіць у Сілы хуткага рэагаваньня войска Нямеччыны.
  • 18 жніўня камандуючы ВПС і войскамі СПА Беларусі Андрэй Лук’яновіч заявіў у інтэрвію дзяржаўнаму тэлеканалу СТВ, што абстаноўка ў блізкім памежжы «цяпер няпростая», таму неабходна загадзя рыхтавацца да «адкрытага супрацьстаяньня Беларусі і Расеі з блёкам NATO». Ён таксама адзначыў, што ў Польшчы і краінах Балтыі мадэрнізавалі пяць аэрадромаў, дзьве вайскова-марскія базы і шэсьць буйных палігонаў.
  • Аляксандар Лукашэнка днямі ў інтэрвію расейскаму прапагандысцкаму тэлеканалу «Россия» прыгразіў наступам на Захад. «Ня першы год мы з Пуціным плянуем абарону заходняга напрамку. Ня першы год у нас абарончыя пляны існуюць, а калі трэба, мы іх перавядзем і ў наступальныя», — заявіў Лукашэнка.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG