Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі скароцяць колькасьць відаў рамеснай дзейнасьці. Каго пакінуць у пераліку


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Самаробнае мыла на кірмашы рамесьнікаў падчас Славянскага базару ў Віцебску, 2020 год
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Самаробнае мыла на кірмашы рамесьнікаў падчас Славянскага базару ў Віцебску, 2020 год

Новы пералік відаў дзейнасьці для рамесьнікаў Беларусі, які павінны вызначыць бліжэйшым часам, стане меншы ў параўнаньні зь цяперашнім, паведаміў 19 жніўня міністар эканомікі Юры Чабатар, піша БЕЛТА.

«Асноўнае патрабаваньне да гэтага пераліку мы выпрацавалі і сёньня ўзгаднілі. Гэта перш за ўсё захаваньне аўтэнтычных, самабытных нашых рамёстваў. Усё гэта павінна рабіцца рамесьнікамі сваімі рукамі і з дапамогай прымітыўных прыладаў працы», — растлумачыў міністар.

Паводле яго, пералік відаў дзейнасьці для рамесьнікаў скароціцца, бо захаваць плянуюць «выключна самабытныя віды дзейнасьці». Для такіх «унікальных рамесьнікаў» прадугледжаны спэцыяльны збор — 6,5 рубля ў месяц.

«Тыя віды, якія папулярныя і разьвітыя, напрыклад выраб рэчаў з эпаксыднай смалы, гіпсу, варэньне мыла... Тут няма нашай беларускай самабытнасьці. Значыць, такія віды дзейнасьці з гэтага пераліку сыдуць», — сказаў міністар.

Тыя віды рамеснай дзейнасьці, якія ня трапяць у новы пералік, паводле міністра, можна будзе ажыцьцяўляць, напрыклад, у якасьці самазанятых з выплатай падатку на прафэсійны даход — гэта 10% ад даходаў.

  • У 2024 годзе ў Беларусі прынялі абноўлены закон у пытаньнях прадпрымальніцкай дзейнасьці, зь якога вынікае, што рамесьнікі становяцца часткай прадпрымальніцкага таварыства.
  • Раней ужо былі зацьверджаныя пералікі відаў дзейнасьці для індывідуальных прадпрымальнікаў (у пералік увайшлі крыху больш за 120 відаў дзейнасьці — яго таксама істотна скарацілі) і для самазанятых (крыху больш за 80 відаў). Рэгістрацыю ІП па відах дзейнасьці, якіх няма ў сьпісе, спыняць з 1 кастрычніка.
  • Трэці сьпіс відаў дзейнасьці — для рамесьнікаў — урад Беларусі павінен зацьвердзіць найбліжэйшым часам. Паводле прапановы ўраду, з 1 кастрычніка 2024 году рамесьнікам можна будзе стаць выключна паводле ўстаноўленага пераліку відаў рамесьніцкай дзейнасьці.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG