Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У АДКБ заявілі, што своечасова выканаюць усе працэдуры пасьля звароту Расеі па вайсковую дапамогу


Вайсковыя вучэньні АДКБ «Узаемадзеяньне-2023», што праходзілі ў Беларусі ў жніўні 2023 году. Ілюстрацыйнае фота
Вайсковыя вучэньні АДКБ «Узаемадзеяньне-2023», што праходзілі ў Беларусі ў жніўні 2023 году. Ілюстрацыйнае фота

Свой удзел у АДКБ замарозіла Армэнія, і пакуль не ўдакладняюць, якім чынам можа быць забясьпечаны кансэнсус у выпадку звароту Расеі па вайсковую дапамогу.

У Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) заявілі, што аналітычная служба арганізацыі пільна адсочвае разьвіцьцё сытуацыі ў Курскай вобласьці.

«Пераход ваеннага канфлікту ў зону адказнасьці АДКБ — гэта новы этап эскаляцыі», — адзначаецца ў паведамленьні прэсавай службы арганізацыі, разьмешчаным на яе афіцыйным сайце.

У АДКБ падкрэсьлілі, што будуць дзейнічаць адпаведна статуту арганізацыі.

«Сакратарыят і адпаведныя дзяржаўныя структуры Расейскай Фэдэрацыі абменьваюцца інфармацыяй у працоўным парадку. У выпадку неабходнасьці Сакратарыят АДКБ у вызначаныя тэрміны рэалізуе ўсе прадугледжаныя ў такім выпадку працэдуры», — паведамілі ў арганізацыі.

У АДКБ нагадалі, што пытаньне пра вайсковую дапамогу разглядаецца толькі ў выпадку афіцыйнага звароту краіны. «Аднак такога звароту з боку Расеі ў сувязі з сытуацыяй у Курскай вобласьці дагэтуль не было», — удакладнілі ў прэсавай службе АДКБ.

Згодна з статутам АДКБ, пытаньне аб выкарыстаньні калектыўных сіл вырашае кансэнсус. Аднак гэта не азначае, што любы з хаўрусьнікаў ня можа ўзаемадзейнічаць у рамках двухбаковых дачыненьняў.

Свой удзел у АДКБ замарозіла Армэнія, і пакуль не ўдакладняюць, якім чынам можа быць забясьпечаны кансэнсус у выпадку звароту Расеі па вайсковую дапамогу.

  • Баявыя дзеяньні ў Курскай вобласьці пачаліся 6 жніўня ў выніку ўварваньня ўкраінскіх вайскоўцаў. З 7 жніўня ў вобласьці абвясьцілі рэжым надзвычайнай сытуацыі фэдэральнага маштабу. З 9 жніўня ў рэгіёне і дзьвюх іншых сумежных з Украінай вобласьцях — Бранскай і Белгарадзкай — увялі рэжым контратэрарыстычнай апэрацыі. З 15 жніўня рэжым надзвычайнай сытуацыі фэдэральнага ўзроўню абвясьцілі ў суседняй Белгарадзкай вобласьці.
  • 15 жніўня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што пад кантролем Украіны ў ходзе апэрацыі Ўзброеных сілаў Украіны знаходзяцца больш за 80 паселішчаў Курскай вобласьці Расеі. Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Аляксандар Сырскі ўдакладніў, што такіх населеных пунктаў 82.
  • Улады Ўкраіны заявілі пра арганізацыю перадачы «гуманітарнай дапамогі ў населеныя пункты, якія знаходзяцца пад кантролем Украіны», і магчымае стварэньне вайсковых камэндатураў у паселішчах, якія кантралююць украінскія вайскоўцы.
  • Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW), прааналізаваўшы заявы і відэаматэрыялы з геалякацыяй, мяркуюць, што Ўкраіна кантралюе ў Курскай вобласьці ня ўсю тэрыторыю ў заяўленых межах прасоўваньня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG