Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадарка Вялікай Брытаніі Жаклін Пэркінс завяршае дыпляматычную місію ў Беларусі


Жаклін Пэркінс
Жаклін Пэркінс

Амбасадар Злучанага Каралеўства Вялікай Брытаніі і Паўночнай Ірляндыі Жаклін Пэркінс завяршае сваю працу ў Беларусі, вынікае з паведамленьня Савету Рэспублікі.

Дыплямат сустрэлася з старшынём пастаяннай камісіі верхняй палаты ў міжнародных справах і нацыянальнай бясьпецы, экс-кіраўніком МЗС Сяргеем Алейнікам.

Паводле інфармацыі Савету Рэспублікі, «бакі абмяняліся думкамі аб стане і пэрспэктывах беларуска-брытанскіх дачыненьняў». Пры гэтым «была акцэнтаваная ўвага на неабходнасьці дээскаляцыі адносін, пераасэнсаваньня працэсаў, якія адбываюцца, і аднаўленьня ўзаемапаважлівага дыялёгу».

Брытанскі бок аб сустрэчы не паведамляў.

Жаклін Пэркінс уручыла даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку ў верасьні 2019 году. 11 кастрычніка 2020 году яна падчас пратэстаў у Беларусі пакінула Менск, але вярнулася празь некалькі тыдняў. Вялікая Брытанія адклікала свайго амбасадара для кансультацыяў і абмеркаваньня сытуацыі ў Беларусі, асудзіўшы прынятае тады рашэньне аб высланьні польскіх і літоўскіх дыпляматаў.

Сяргей Алейнік сам быў амбасадарам Беларусі ў Лёндане, пасьля яго на пасаду прызначылі Аляксандра Міхневіча, які выконваў сваю місію да ліпеня 2022, пакуль яго не адклікалі. З таго моманту Беларусь ня мае свайго пасля ў Злучаным Каралеўстве.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG